Спорт22

Домрачава: Галоўнае — заставацца сабой і не мець зорнай хваробы

Пераменлівым ветрам растлумачыла свае няўдачы на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Чэхіі прадстаўніца Беларусі Дар’я Домрачава. «Не магу папракнуць сябе ў бязладнасці або ў залішняй сур’ёзнасці. Была доля няўдач на агнявых рубяжах, калі рабіла неабходныя папраўкі пры стральбе, але ўсё адно не атрымлівалася»,
— заявіла спартсменка 20 лютага на прэс-канферэнцыі ў Міністэрстве спорту і турызму.

Паводле слоў Домрачавай, для яе гэта быў «не зусім просты чэмпіянат», які «запомніцца асабліва». «Тыя выпрабаванні, што прыйшлося перажыць на папярэдніх стартах, прымусілі прачуць усю буру станоўчых эмоцый пасля мас-старту. У іншым выпадку адчуванні, напэўна, былі б не такімі яркімі», — сказала спартсменка.

На сусветным першынстве Домрачава заваявала адзін медаль, заняўшы першае месца ў гонцы з масавым стартам у заключны дзень спаборніцтваў.

Спартсменка адзначыла, што не засяроджвае сваю ўвагу на ачках у залік Кубка свету. «Я вельмі паважаю сваіх саперніц як спартсменак.

Тым цікавы гэты від, што можна перамагаць такіх моцных біятланістак», — падкрэсліла яна. Паводле яе слоў, лідар агульнага заліку Кубка свету нарвежка Тора Бергер вельмі ўпэўнена сябе адчувае на агнявых рубяжах.

Домрачава заявіла, што папулярнасць ёй не вельмі перашкаджае, але хацела б знаходзіцца дома ў больш спакойнай абстаноўцы, «без разрываў тэлефонных званкоў».

Сям’я спартсменкі «часта выбіраецца на этапы». «На чэмпіянаце свету быў мой брат — нейкая часцінка роднага цяпла», — сказала біятланістка. На пытанне, ці шмат атрымліваецца зарабляць, яна адзначыла, што на жыццё хапае.

«Самае галоўнае — заставацца сабой і не захварэць на зорную хваробу», — заявіла Домрачава.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі19

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна6

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку10

Ютуб-канал Юрыя Дудзя прызналі ў Беларусі экстрэмісцкім2

У Гомельскай вобласці за палітыку арыштаваны 70‑гадовы ліквідатар. Яго адправілі ў СІЗА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі19

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць