Здарэнні11

Варламаву дадуць зрабіць медабследаванне

У судзе над мадэльерам Аляксандрам Варламавым плануецца 22 лютага аб’явіць перапынак, бо падсуднаму неабходна прайсці магнітна-рэзанансную тамаграфію (МРТ).
Перапынак з такой жа мэтай аб’яўляўся 15 лютага, аднак прайсці гэта даследаванне Варламаву не ўдалося.

Абвінавачаны ў карупцыйных злачынствах мадэльер яшчэ на першым судовым пасяджэнні 4 лютага звярнуўся да суда з просьбай прайсці па наяўных паказаннях МРТ, аднак на той момант неабходныя дакументы з СІЗА яшчэ не паступілі.

Працэс па справе Варламава, якую суд Ленінскага раёна Мінска разглядае ў Доме правасуддзя, знаходзіцца на стадыі допыту пацярпелых — мадэляў і іх бацькоў, дызайнераў і г.д.: тых, хто вучыўся ў вядомага мадэльера, выязджаў разам з ім на паказы за мяжу.
Большасць з іх не лічаць сябе пацярпелымі і адмаўляюцца ад фінансавых прэтэнзій да Варламава, некаторыя гавораць, што паказанні следству давалі пад націскам.

У якасці пацярпелых па справе праходзяць больш як 350 чалавек, сведак — больш як 800.

    Аляксандр Варламаў абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры), ч. 3 арт. 210 (крадзеж у буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ч. 2 арт. 211 (прысваенне маёмасці), ч. 1 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. Ён быў змешчаны пад варту 20 мая 2011 года.
    Варламаў — дырэктар ПУП «Агенцтва моды Сашы Варламава», былы мастацкі кіраўнік цэнтра сучаснага стылю і моды Universum models упраўлення па справах культуры БДУ, былы намеснік старшыні арганізацыйнага камітэта рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды» і начальніка Цэнтра маладзёжнай моды БДУ.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза14

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскай вобласці летась распачалі 384 крымінальныя справы «экстрэмісцкай» накіраванасці1

Адзінокі пенсіянер з Брэста праз ДНК-тэст знайшоў сваю дачку з Далёкага Усходу

Гэтай ноччу тэмпература паветра апускалася да 21 градуса

Севярынец: Латушка — найлепшая альтэрнатыва на пасаду прэм'ер-міністра вольнай Беларусі31

«Яна хоча забраць сабе нават тое, што з’яўляецца маім». Экс-прадзюсарка Леры Яскевіч эмацыйна адказала на ўсе абвінавачванні8

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі15

Мінскбуд паказаў, як выглядае новая інфекцыйная бальніца2

ФСБ: Падазраваныя ў замаху на генерала ГРУ Аляксеева былі завербаваныя СБУ пры садзейнічанні спецслужб Польшчы6

Куды глядзіць цэнзура? У Расіі знялі серыял пра горад у рэзервацыі, поўны палітычных матываў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза14

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць