Грамадства11

Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін знаходзіцца на лячэнні ў ЗША

Біскуп Віцебскай каталіцкай епархіі Уладзіслаў Блін, які пайшоў у адстаўку, знаходзіцца ў бальніцы ў Злучаных Штатах Амерыкі.
Аб гэтым БелаПАН паведаміў адказны за супрацоўніцтва са СМІ Віцебскай дыяцэзіі, рэдактар газеты «Каталіцкі веснік», ксёндз Віктар Місевіч.

Нагадаем, 25 лютага папа Бенедыкт XVI прыняў яго прашэнне аб адстаўцы.

«Учора ў Віцебск спецыяльна прыбыў апостальскі нунцый Клаўдыя Гуджэроці. Ён сустрэўся з прадстаўнікамі духавенства Віцебскай епархіі і паведаміў аб рашэнні папы Бенедыкта XVI у сувязі з прашэннем біскупа Уладзіслава.
Прадстаўнік святога айца сказаў, што меркаваны тэрмін лячэння іерарха можа дасягнуць двух гадоў. Але ад якога захворвання ён пакутуе, на гэтай сустрэчы не ўдакладнялася», — расказаў ксёндз Віктар Місевіч.

«Не выключана, што біскуп Уладзіслаў Блін зможа наведаць Віцебскую епархію. У тэлефоннай размове з апостальскім нунцыем біскуп перадаў сваё прывітанне вернікам Віцебскай епархіі. Ён таксама выказаў гарачае жаданне быць з імі напярэдадні свята Вялікадня, у Вялікую Сераду, каб адслужыць святую імшу і такім чынам развітацца з вернікамі. Аднак, улічваючы стан здароўя іерарха, хутчэй за ўсё, гэтая сустрэча будзе перанесеная на больш позні тэрмін», — дадаў адказны за супрацоўніцтва са СМІ Віцебскай дыяцэзіі.

Біскупу Уладзіславу Бліну 58 гадоў (нарадзіўся ў маі 1954 года). Віцебскай дыяцэзіяй кіраваў каля 13 гадоў, з восені 1999 года, з моманту яе ўтварэння.

Прашэнне біскупа аб адстаўцы было прынятае згодна з адным з канонаў Кодэкса кананічнага права, у якім гаворыцца: «епархіяльнаму біскупу, які па слабасці здароўя або іншай важнай прычыне не будзе здольны поўнасцю выконваць свае абавязкі, настойліва прапаноўваецца падаць просьбу аб адстаўцы».

Адначасова папа прызначыў апостальскім адміністратарам Віцебскай дыяцэзіі ксяндза-прэлата Францішка Кісяля, генеральнага вікарыя гэтай жа дыяцэзіі, настаяцеля прыхода святога Андрэя Баболі ў Полацку. Пасада апостальскага адміністратара часовая. Новага біскупа прызначыць ужо новаабраны папа рымскі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё47

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацку ліквідавалі стогадовую друкарню, названую ў гонар Францішка Скарыны

Мінчукі зразаюць дарогу ў цэнтры проста па Свіслачы. Супраць іх плануюцца рэйды4

У Пружанскім раёне гарэла царква

Беларуска ела бабруйскі зефір і знайшла ў ім кавалачкі дрэва11

У Добрушы на Вадохрышча каля купелі паставілі ледзяную фотазону ФОТАФАКТ

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу23

Памёр заснавальнік моднага дома Valentino

Прэзідэнт Балгарыі заявіў пра сваю адстаўку3

Джон Коўл: У канчатковым выніку мэта весці бізнэс з Беларуссю, вярнуць яе ў міжнародную супольнасць34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё47

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць