Здарэнні88

Хрыстафор Саракашыш: «Мы спадзяемся на розум Аляксандра Лукашэнкі»

Два месяцы таму расіяніна Георгія Саракашыша ў Мінску арыштаваў КДБ. Саракашыш працаваў дырэктарам санаторыя «Беларусь» у Сочы (належыць Кіраўніцтву справаў прэзідэнта Беларусі). У Камітэце не каментуюць гэтай справы, але СМІ стала вядома, што менавіта Саракашыша падазраюць у вялікіх крадзяжах пры будоўлі. У расійскім пасольстве паведамілі, што яму інкрымінуюць крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры. Пакуль 59-гадовы Саракашыш сядзіць за кратамі, на яго месца дырэктара ў Сочы прызначылі новага чалавека.

«НН» звязалася з братам арыштаванага расіяніна Хрыстафорам Саракашышам. Званок заспеў яго ў Маскве, куды ён прыехаў на пахаванне стрыечнага брата.

«НН»: Калі затрымалі Георгія?

ХС: 21 снежня яны выехалі ў Мінск на нараду ў Кіраўніцтва справаў прэзідэнта. Звычайна ездзяць планы вызначаць. Пасля гэтага мы даведаліся пра затрыманне.

Затрымалі спачатку на тры дні. Фірмы недавыканалі работ і нехта камусьці вінны. Гэта чыста гаспадарчая справа. Але затым працягнулі арышт на два месяцы, а цяпер яшчэ на два. Думаю, хочуць прад’явіць хабар. Ён там як у заложніках. Гэта зноў 1937 год? З розніцай, што цяпер толькі не расстрэльваюць…

Людзі працавалі сумленна. З будаўніцтвам яны ішлі наперад. Грошай, калі не было, фірмы працавалі за свае. Бо ведалі, што беларусы выплацяць.

«НН»: З кім паехаў Ваш брат у Мінск?

ХС: Са сваім намеснікам беларусам Кізімам і дырэктарам будаўнічага аб’екта, таксама расіянінам.

Беларусы два гады таму намеснікам прыслалі Кізіму, каб ён займаўся будоўляй. Маўляў, брату аднаму складана. Георгій не падпісваў рахункаў, пакуль намеснік не адобрыць і сам не падпіша. «Не хвалюйцеся, ваш дырэктар вернецца», — казалі супрацоўнікам санаторыя. Вярнуўся, толькі не той.

Я чакаў, што разбяруцца ды прабачацца. А тут дырэктара новага прызначылі.

«НН»: Да якіх фірм прэтэнзіі ў беларускага боку?

ХС: «Новы горад БКД» і «Карпарацыя ФБГ». Беларусы апелююць да таго, што яны не дабудавалі. «Беларусь» нібыта выставіла сумы шкоды 100 млн расійскіх рублёў (каля $3,3 млн) адной фірме і 50 млн другой. Беларускі бок сам правёў экспертызы і абвесціў, што не дабудавалі. А прапанову сумеснай экспертызы адмовіў. Разбярыцеся нарэшце, хто каму вінны!

Возьмуць закладнікаў, а пасля кажуць, што адпусцяць як толькі фірмы выплацяць грошы.

Гэтыя фірмы падалі ў суд на беларусаў, каб вярнуць свае грошы.

«НН»: Чаму вы так доўга не паведамлялі пра арышт брата?

ХС: Мы не падымаем вялікага шуму, бо спадзяемся на розум Аляксандра Лукашэнкі. Ваш прэзідэнт нармальна ставіўся да Георгія Канстанцінавіча. Брат аддаваўся таму, каб «Беларусь» квітнела. Нам кажуць: «Вы падазрона маўчыце. Нешта ў гэтым ёсць, калі маўчыце. Чаго вы чакаеце?»

Ідуць будоўлі. Бываюць нейкія прэтэнзіі, якія вырашаюцца шляхам перамоў. Вось яны і паехалі дамаўляцца. Але не паспелі зайсці, як іх арыштаваў КДБ. Людзі паехалі ў перадсвяточным настроі. І думкі не было, што могуць затрымаць. Іначай ці паехалі б?

***

Хто каму вінны?

Фірма «Новы горад БКД» і «ФБГ Карпарацыя» пачалі судзіцца з санаторыем «Беларусь».

Арбітражны суд Краснадарскага края разглядае дзве справы фірмы «Новы горад» па спагнанні з санаторыя 207 мільёнаў 712 тысяч расійскіх рублёў (каля $6,7 мільёнаў) і 58 мільёнаў 64 тысяч (каля $1,9).

«ФСГ Карпарацыя» патрабуе значна меншую суму — 905 150 расійскіх рублёў (каля $30 тысяч).

Гэта пытанні запазычанасці санаторыя перад забудоўшчыкамі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

Трамп абвінаваціў Іран у «дурным парушэнні перамір'я»

У Мінску затрымалі крыўдзіцеля Валянціны, якая спявае пра Ісуса30

Баксёр Усік добраахвотна адмовіўся ад усіх сваіх чэмпіёнскіх паясоў

Паўднёвая Карэя зробіць усіх вайскоўцаў аператарамі дронаў

Ці пагражае беларусам рашэнне ЗША аб адмове ў надаванні прытулку? Патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць