Здарэнні11

Пасольства Расіі: Былы дырэктар санаторыя «Беларусь» Саракашыш сапраўды затрыманы ў Мінску

У сувязі з гэтым пасольства Расіі накіравала ноту ў МЗС Беларусі. Дыпламаты лічаць, што падставаў для затрымання дырэктара сочынскага санаторыя «Беларусь» няма.

Беларускія ўлады паінфармавалі пасольства, што грамадзянін Расіі Георгій Саракашыш затрыманы і сядзіць у следчым ізалятары. Пра гэта дарадца амбасады заявіў агенцтву «Інтэрфакс» у чацвер. Расійскія дыпламаты расказалі, што Саракашыша падазраюць у гаспадарчых злачынствах, а таму, «у прынцыпе, беларускі бок дастатковых падстаў для ўтрымання грамадзяніна Расіі пад вартай не мае».

Раней Следчы камітэт заяўляў, што яму нічога не вядома пра затрыманне Саракашыша.

У СМІ выказвалася меркаванне, што трох асобаў з кіраўніцтва санаторыя выманілі ў Мінск нібыта для абмеркавання планаў на наступны год, а тут пасадзілі.

Пра былога дырэктара Георгія Саракашыша вядома, што ён грэк і быў звязаны з мясцовым бізнэсам.
Выдатнік аховы здароўя Расійскай Федэрацыі. У санаторыі «Беларусь» у Сочы працаваў галоўным доктарам, затым намеснікам дырэктара. А пасля заняў і кіруючае крэсла.

Цікава, што на тэрыторыі санаторыя, згодна з Рэестрам дзеючых ліцэнзій Краснадарскага края, працуе «закусачная», якая належыць кампаніі «БелРосстрой». Узначальвае ж яе Саракашыш Хрыстафор Канстанцінавіч. Аднафамілец ці брат экс-дырэктара?

Хрыстафор Канстанцінавіч узначальвае і яшчэ шэраг фірм, якія займаюцца транспартнай дзейнасцю. Разам з тым ён і старшыня Сочынскага гарадскога грамадскага аб’яднання расійскіх грэкаў «Эносі».

А на самога Георгія Канстанцінавіча ў красавіку 2011 ва Уфе была зарэгістравана кампанія «Палада» (рознічны гандаль).
Гэта тое, што знайшлося ў адкрытым доступе.

Мы паспрабавалі звязацца з Хрыстафорам Саракашышам, каб спытаць пра брата ці аднафамільца (знайсці нейкія кантакты Георгія не атрымалася). На тэлефанаванні адказалі толькі ў «БелРосстрое», але сказалі, што Саракашыша там не бывае. Але паабяцалі яго знайсці і перадаць наш нумар тэлефона. Чакаем.

У санаторыі з журналістамі размаўляць адмаўляюцца. Не кажуць і пра экс-кіраўніка. Але стала вядома, што ў новага дырэктара — новая сакратарка.

18 студзеня ад займанай пасады кіраўніка справамі прэзідэнта (гэтай структуры і належыць санаторый у Сочы) вызвалілі Мікалая Корбута. А праз тры дні гэтае крэсла заняў Віктар Шэйман.
Ужо 7 лютага на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі Шэйман выступіў з заявамі пра карупцыю ў Кіраўніцтве справаў прэзідэнта. Новы кіраўнік тады адзначыў, што ўсе заўвагі тычацца і будаўнічай галіны, на якую могуць быць звернуты праверкі. Ён гаварыў пра нізкі ўзровень будаўніцтва, завышэнне кошту аб’ектаў, фінансавыя парушэнні. Падкрэсліў, што асабліва характэрна гэта для будаўніцтва аб’ектаў за межамі Беларусі. Меў на ўвазе Сочы?

Лукашэнка ў Сочы заявіў пра тое, што «нам трэба скончыць справу, скончыць усе гэтыя будоўлі. Трэба зрабіць усё, каб санаторый у Сочы прывесці ў парадак».

У месцы рэгулярнага адпачынку Аляксандра Лукашэнкі, ягонай фактычнай чарнаморскай рэзідэнцыі, ад 2009 вялося маштабнае будаўніцтва.
У ім і могуць хавацца прычыны для замены дырэктара.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў5

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?6

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі5

Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і верне сваю польскую ўзнагароду20

Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны78

На Нямізе дабудоўваецца новы гандлёвы цэнтр. Стала вядома, які там будзе гіпермаркет3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць