Спорт11

Веласіпедыстка Панарына адлічана з нацыянальнай зборнай

Веласіпедыстка Вольга Панарына адлічана з нацыянальнай зборнай, паведаміў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко на прэс-канферэнцыі 6 сакавіка.

27-гадовая ўраджэнка Харкава, чэмпіёнка свету-2011 не выступіла на лютаўскім чэмпіянаце свету па велагонках на трэку ў Мінску. Паводле слоў Шамко, ніякіх медыцынскіх супрацьпаказанняў для выступлення не было. З 28 лютага Панарына не выходзіла на сувязь, яе тэлефон быў адключаны, устанавіць яе месцазнаходжанне было немагчыма. 5 сакавіка высветлілася, што спартсменка і яе трэнер Станіслаў Салаўёў знаходзяцца ў Турцыі.

Расійскі спецыяліст Станіслаў Салаўёў быў звольнены з пасады старшага трэнера беларускай зборнай 27 лютага. Паводле слоў Шамко, напярэдадні чэмпіянату свету Салаўёў зрабіў «мэтанакіраваны інфармацыйны ўкід», каб падрыхтаваць грамадскую думку да правалу беларускай каманды на гэтых спаборніцтвах з-за адсутнасці належных умоў падрыхтоўкі і зваліць віну на тых, хто да гэтага не мае дачынення. Міністр заявіў, што выступленне каманды гаспадароў ЧС заслугоўвае «самай негатыўнай ацэнкі». Сярод іншых аргвысноў ён згадаў зніжэнне стыпендый спартсменкам Алене Дылько і Аксане Папко.

Першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Ігар Рачкоўскі назваў 66-гадовага Салаўёва «чалавекам ва ўзросце», у якога «дзесьці праблемы з успрыманнем пэўнай рэчаіснасці і ўласнай значнасці».
Паводле меркавання Рачкоўскага, з боку Салаўёва і «яго групы» меў месца «аб`ектыўны сабатаж».

Ранейшае кіраўніцтва федэрацыі веласпорту прадстаўнік НАК назваў «піжонамі ў белых каўнерыках», якія разам з бізнес-партнёрамі ператварылі федэрацыю «ў прыватную лавачку па зараблянні грошай».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць