Грамадства2121

Сёння год, як стала вядома, што расстралялі Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава

17 сакавіка 2012 г. стала вядома, што асуджаныя за тэракт у мінскім метро Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў расстраляныя. Іх родныя атрымалі ў гэты дзень адпаведныя рашэнні Вярхонага суда.

Апошняе спатканне Любові Кавалёвай з асуджаным на пакаранне смерцю сынам адбылося ў следчым ізалятары (СІЗА) КДБ 11 сакавіка 2012 года. Маці пакаранага і праваабаронцы лічаць, што Уладзіслаў быў пакараны ў перыяд з 12 па 15 сакавіка. Дакладнай інфармацыі па гэтым пытанні няма. 14 сакавіка стала вядома, што Лукашэнка адмовіўся іх памілаваць.

Любоў Кавалёва працягвае змагацца за тое, каб вярнуць цела сына.

На прэс-канферэнцыі, што прайшла на гэтым тыдні яна падпісала заявы на адрас Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, КДБ і старшыні Вярхоўнага суда з просьбай паведаміць, які орган выканаў смяротны прысуд у дачыненні да яе сына. Яна таксама патрабуе раскрыць месца пахавання Кавалёва. Што да сям’і другога пакаранага па справе аб тэрарызме, Дзмітрыя Канавалава, то, паводле праваабаронцы Паўла Левінава, яна па-ранейшаму пазбягае якіх-небудзь кантактаў.

***

у выніку выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску 11 красавіка 2011 года загінулі 15 чалавек, 315 — пацярпелі. Ва ўчыненні тэракту быў абвінавачаны Дзмітрый Канавалаў, Уладзіслава Кавалёва прызналі яго саўдзельнікам. Абодва былі жыхарамі Віцебска. 30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд прыгаварыў маладых людзей да вышэйшай меры пакарання. Канавалаў прызнаў сваю віну ў судзе і па памілаванне да прэзідэнта не звяртаўся, Кавалёў такое прашэнне падаў.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза14

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскай вобласці летась распачалі 384 крымінальныя справы «экстрэмісцкай» накіраванасці1

Адзінокі пенсіянер з Брэста праз ДНК-тэст знайшоў сваю дачку з Далёкага Усходу

Гэтай ноччу тэмпература паветра апускалася да 21 градуса

Севярынец: Латушка — найлепшая альтэрнатыва на пасаду прэм'ер-міністра вольнай Беларусі30

«Яна хоча забраць сабе нават тое, што з’яўляецца маім». Экс-прадзюсарка Леры Яскевіч эмацыйна адказала на ўсе абвінавачванні8

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі15

Мінскбуд паказаў, як выглядае новая інфекцыйная бальніца2

ФСБ: Падазраваныя ў замаху на генерала ГРУ Аляксеева былі завербаваныя СБУ пры садзейнічанні спецслужб Польшчы6

Куды глядзіць цэнзура? У Расіі знялі серыял пра горад у рэзервацыі, поўны палітычных матываў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза14

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць