Прычына адмовы ў тым, што мерапрыемства не ўключанае ў гадавы план.
Такі адказ дала магілёўскім дэмакратам начальніца аддзела ідэалогіі мясцовага гарвыканкама Ала Галушка.
10 сакавіка актывісты дэмакратычнага руху Магілёва — Юрый Новікаў, Зміцер Салаўёў і Сяргей Фамін — падалі заяўку на правядзенне гулянняў у цэнтры горада з танцамі, спевамі і чытаннем вершаў. Актывісты хацелі, каб улады таксама далучыліся да святкавання 95-х угодкаў утварэння БНР.
Каментары