Грамадства99

14 гадоў таму памёр або быў забіты Генадзь Карпенка

6 красавіка спаўняецца 14 гадоў з дня раптоўнай смерці Генадзя Карпенкі.

Ён быў адным з найбольш выдатных, аўтарытэтных і паважаных беларускіх палітыкаў.

Генадзь Карпенка нарадзіўся 17 верасня 1949 года ў Менску. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Інстытуце ядзернай энэргетыкі Акадэміі навук Беларусі. З 1983 года працаваў у НВА парашковай металургіі.

У 1987–1990 гадах быў дырэктарам завода парашковай металургіі ў горадзе Маладзечне.

У 1990 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га склікання, а затым — старшынём камісіі навукі і навукова-тэхнічнага прагрэсу. З 1991 да 1994 года узначальваў Маладзечанскі гарвыканкам. У 1995 годзе яго зноў абралі дэпутатам Вярхоўнага Савета. Ён стаў намеснікам старшыні апошняга законнага беларускага парламента.

У 1996 годзе Генадзь Карпенка быў адным з ініцыятараў працэдуры імпічмэнту Лукашэнкі, якую пачалі дэпутаты Вярхоўнага Савета. Праз два гады ён узначаліў Нацыянальны выканаўчы камітэт, створаны беларускай апазіцыяй. Генадзь Карпенка мог скласці рэальную канкурэнцыю дзейнай уладзе і стаць прэзідэнтам Беларусі ў 2001 годзе.

Доктар тэхнічных навук, чалец-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук, заслужаны дзеяч навукі БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі. Аўтар 40 вынаходак.

Генадзь Карпенка памёр ад кровазліцця ў мозг раніцай 6 красавіка 1999 года ва ўзросце 49 гадоў. Гэта адбылося за месяц да альтэрнатыўных прэзідэнцкіх выбараў, прыхільнікі правядзення якіх адмовіліся прызнаць зроьленыя Лукашэнкам змены ў Канстытуцыі, якія азначалі працяг тэрміна ягоных паўнамоцтваў на прэзідэнцкай пасадзе.

Праз месяц пасля загадкавай смерці палітыка бясследна знік адзін з ягоных найбліжэйшых паплечнікаў — Юрый Захаранка, яшчэ праз паўгода другі — Віктар Ганчар, які разам з бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім быў выкрадзены ў цэнтры Менска.

Сапраўдныя прычыны смерці Генадзя Карпенкі дагэтуль невядомыя. Ён ніколі не жаліўся на сваё здароўе. Сваякі і прадстаўнікі апазіцыі сумняюцца ў натуральных прычынах смерці і мяркуюць, што да яе маюць дачыненне беларускія ўлады.

Жонка і дзеці апазіцыйнага палітыка праз сталы пераслед і ціск з боку рэжыму вымушаныя былі з’ехаць у Нямеччыну, дзе атрымалі статус палітычных уцекачоў.

У 2009 годзе вядомыя палітыкі, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і грамадскія дзеячы звярнуліся ў сталічны гарвыканкам з заклікам назваць імем Генадзя Карпенкі адну з менскіх вуліц, аднак улады адмовіліся зрабіць гэта.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА24

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль пад Мінскам сутыкнуўся адразу з трыма ласямі1

Ад заўтра зноў пачне халадаць2

Каля Сбер банка ў Мінску адкрываюць помнік качцы

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі28

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»18

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг2

Дзяўчынцы з Польшчы, ахвяраваць грошы якой заклікаў беларус, сабралі патрэбную суму1

Пяць фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад Марыю Захараву10

Міністр абароны Ізраіля прыгразіў, што жыхары Тэгерана хутка заплацяць за іранскія атакі на жылыя кварталы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА24

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць