Афіша

У сталіцы пачаўся фестываль класічнай музыкі «Мінская вясна-2013»

Цыкл канцэртаў «Мінская вясна-2013» пройдзе ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі з 9 красавіка па 6 мая.
Сёлета музычны праект прысвечаны паўвекавому юбілею буйнейшага ў краіне інструмента — аргана Вялікай залы філармоніі.

Святочная праграма разлічана на пяць вечароў.
Адкрыецца форум гала-канцэртам беларускіх і расійскіх арганістаў. Саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі Канстанцін Шароў, народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў, салістка канцэртнай залы «Полацкі Сафійскі сабор» Ксенія Пагарэлая, расійская арганістка, кампазітар і музыказнавец Марыя Воінава выканаюць творы Іагана Себасцьяна Баха, Георга Фрыдрыха Гендэля, Макса Рэгера, Алега Янчанкі, Ігара Алоўнікава і Марыі Воінавай. Ансамбль «Камерныя салісты Мінска» пад кіраўніцтвам дырыжора Дзмітрыя Зубава пры ўдзеле нямецкага арганіста Марціна Цімана і ўладальніка ўнікальнага голасу, контртэнара і скрыпача Дзмітрыя Сінькоўскага 13 красавіка прадставяць публіцы канцэрты І.С.Баха і А.Вівальдзі.

Нямецкі арганіст, прафесар Іаганес Геферт выступіць у Мінску сольна 17 красавіка.
У яго праграме — музыка І.С.Баха, Н.Брунса, Шарля-КаміляСен-Санса, Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі і Луі В’ерна.

Упершыню філармонія аддасць 23 красавіка цэлы канцэрт выпускнікам і студэнтам акадэміі музыкі.
Выступяць арганісты Валянціна Бандарэнка, Вольга Таборка, Калініка Мядзведзева, Вольга Падгайская, Кацярына Нікалаева і іх педагог Уладзімір Неўдах (арганіст Архікафедральнага касцёла імя Найсвяцейшай Панны Марыі). Яны выканаюць творы Іагана Себасцьяна Баха, кампазітараў-рамантыкаў і беларускую музыку ХХІ станогоддзя.

Завершыцца фестываль 6 мая канцэртам у Сусветны дзень аргана.
Фінальнае выступленне будзе прысвечана 850-годдзю славутага Сабора Парыжскай Божай Маці Notre Dame de Paris. Буйнейшы прадстаўнік сучаснай арганнай школы заслужаны артыст Расіі Аляксандр Фісейскі выступіць з новай праграмай «Французскі сімфанічны арган».

Арганізоўваючы форум, Белдзяржфілармонія ставіць эксперымент. Звычайна ў месяц даюць адзін такі канцэрт. Святкаванне ж юбілею разлічана на пяць вечароў. Цыкл канцэртаў «Мінская вясна-2013» пройдзе пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу11

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу

Усе навіны →
Усе навіны

«Забойца Вікіпедыі» ад Ілана Маска ўсё? Grokipedia перастала абнаўляцца7

Вялікая партыя абутку «Белвест» згарэла пры пажарах на складах Wildberries9

Наста Рагатко расказала, колькі зарабіла на сваёй кнізе19

«Многія людзі стануць непатрэбнымі». Сузаснавальнік EPAM пра сяброўства з Добкіным, багацце і няроўнасць, жыццё ў Латвіі і настальгію22

«Белавія» купіла тры «Боінгі». Яны прыляцелі з самай малой краіны Афрыкі9

Прафесійны догляд без візіту ў салон: легендарны брэнд WAHL выпусціў лінейку для стрыжкі дома2

«Белавія» назвала топ-5 самых загружаных маршрутаў

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі56

Да гадавіны вялікага народнага ўздыму 2020‑га ў Вільні пройдуць марш з бубначамі, прабег і канцэрт10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу11

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць