Дачка былога прэзідэнта ЗША ДжорджаБуша-малодшага Джэна Хагер нарадзіла першынца: дзяўчынку назвалі ў гонар бабулей — Маргарэт Лора.
Для Джорджа Буша гэта першая ўнучка. Па словах былога прэзідэнта, дачка і ўнучка пачуваюцца добра.
Джэна Хагер працуе карэспандэнтам праграмы Today на тэлеканале NBC. Пяць гадоў таму яна выйшла замуж за Генры Хагера, сына былога намесніка міністра адукацыі ЗША.
Каментары