Ну колькі часу чалавек здольны выядаць мазгі сабе і іншым у рэжыме нон-стоп? Ну паўгода, год, у асабліва запушчаных выпадках — пару гадоў.
А потым ён усіх дастае канчаткова, і публіка ў жалобным маўчанні пакідае залу, і героя застаецца адзін пацець на сцэне пад сафітамі.
Так званыя складаныя адносіны, усе гэтыя прыйшоў-сышоў і шматгадзінныя размовы пра высокае — гэта, пардон, ад лішку вольнага часу.
Гэта няправільныя адносіны. Сур’ёзна. Гэта як калі вы прыходзіце ў аўтасалон і ўтаропліваецеся на «Бэнтлі», хоць вашых сродкаў у найлепшым выпадку хапае на першы ўнёсак за «Опель» у базавай камплектацыі. Вы можаце прыходзіць у гэты салон гадамі, але ўсё, што вам свеціць, — гэта ўсё-ткі «Опель». Вы будзеце казаць, што «бэнтлі» — адзінае, што вам падыходзіць, вы прадзеўбяце чэрап усім сваім родным і сябрам, вы будзеце рабіць журботны твар і заломваць рукі, вы сапсуяце сабе жыццё, вы ўзведзяце пакуты ў фетыш, але вы ні разу не задумаецеся, што усё, што вам трэба, — гэта моцны, надзейны рабочы конік з кандыцыянерам, чыстым салонам і правільна падабранай гумай, якая даставіць вас з пункта, А ў пункт Б.
Адносіны павінныя быць простымі як дзве капейкі. Усё роўна, геніяльны ён фізік або просты Вася-фрэзероўшчык, усё роўна, якая ў яго адукацыя, на якіх мовах ён гаворыць, колькі баб у яго было і ці добрыя ён піша вершы. Важна толькі тое, наколькі вам з ім камфортна.
Калі ён даводзіць вас да дэпрэсіі, калі вам з ім не менш кепска, чым без яго, калі вы ведаеце, што вам з ім нічога не свеціць, калі ён любіць усе гэтыя фразачкі «я не гатовы», або «нам трэба пачакаць», або «мне трэба падумаць», або «гэта так складана», пасылайце яго к чорту. Кахалі вы яго сапраўды ці гэта была толькі дурнота, вы зразумееце нашмат пазней, так што вы нічога не страчваеце.

Каханне наогул не паддаецца вызначэнню, за яго часта памылкова прымаюць пажадлівасць, павагу, звычку, зайздрасць, жаданне паквітацца і шмат чаго яшчэ. Ад «складаных» адносінаў вы не выйграяце нічога, акрамя галаўнога болю.

Калі ён патрэбны вам, гэты галаўны боль, калі вы жыць без яго не можаце, знайдзіце ў сабе смеласць прызнацца, што вам патрэбен не гэты канкрэтны мужчына, а галаўны боль, які вы з ім атрымліваеце. І навучыцеся здабываць галаўны боль з больш прадуктыўных адносін, проста папярэдзьце п-р-а-в-і-л-ь-н-а-г-а мужчыну, што ў серады і суботы вы — форменная сцерва, хай ён загадзя падрыхтуецца.
Яшчэ раз і яшчэ раз: адносіны павінныя быць простымі.
Вам з гэтым чалавекам дзяцей нараджаць, гаспадарку весці, планы будаваць, хадзіць у госці, стасавацца з раднёй і наогул весці самы прымітыўна-абывацельскі лад жыцця. І калі вы думаеце, што абміне вас чара гэтая, вы вельмі моцна памыляецеся.
Яно ж як бывае? Спачатку нам патрэбен высокі-стройны-прыгожы-багаты-перспектыўны-сэксуальны-рамантычны нехта, і толькі нашмат пазней мы разумеем — мы ўсё разумеем — што нам патрэбен проста чалавек, на якога можна спадзявацца, які будзе побач не тады, калі ў яго ў галаве правільна перамкнула, а заўсёды.
Заўсёды, разумееце? Таму надзейнасць — вельмі важная якасць.

Яму трэба будзе дапамагаць вам у самыя складаныя моманты жыцця, калі ну поўная дупа, і крок направа, крок налева — кранты. Таму адказнасць — таксама вельмі важная якасць.

Вам захочацца дзяліцца з ім радасцю і сумам, перамогамі і паразамі, марамі і страхамі, таму ўменне суперажываць — гэта наогул капец як важна.

Вы вывучыце яго ўздоўж і папярок, вы будзеце разумець адно аднаго з паўслова, вы ўрэшце прытрацеся адно да аднаго як завостраныя на супермегаэкстрастанку шасцярэнькі, вы будзеце працягваць скандаліць і мірыцца, таму што ён — усё ж такі не вы, гэта іншы чалавек, хоць ён і завастрыўся пад вас гэтак жа, як і вы пад яго, таму памяркоўнасць — без яе ну проста ніяк.

І вы ўвесь час будзеце саступаць адно аднаму частку сябе, часцінка за часцінкай адгрызаючы свае халасцяцкія звычкі, гэта моднае сёння слова кампраміс, так што гнуткасць — гэта таксама вельмі, вельмі важна.

І вы будзеце прымаць важныя рашэнні, разам і паасобку, рашэнні, якія цалкам здольныя змяніць ваш лад жыцця, так што без даверу — ну проста ніяк наогул. Задумайцеся, вось калі вам было дваццаць — вы ж ні пра што такое не думалі, праўда? Вам хацелася, каб ён падкаціў да вас на супертачцы, падарыў кветкі і прыгожа так пацалаваў проста ў вусны. І каб вы любаваліся яго цудоўнымі вачыма і наогул былі б як на карцінцы. Дык вось насамрэч усё гэта не важна ні разу. Пляваць, прыгожы ён ці не, высокі або нізкі, стройны або пухлы, гаварун або заіка, усё, што вам ад яго трэба, — гэта ўсведамленне, што вось з гэтым чалавекам — і ў агонь, і ў ваду, і ў медныя трубы, і што калі ён побач — вам вельмі добра. І што БЕЗ яго вам нашмат горш, чым з ім.

І я вас запэўніваю: калі вы азірняцеся назад гадоў праз дваццаць, калі будзеце па-ранейшаму замілоўвацца, вымяраючы яго тэмпературу і дапамагаючы пісаць завяшчанне, хоць ён усяго толькі адзін раз чхнуў, і калі вы перастанеце весці нарэшце шчырыя гутаркі «а куды мы рухаемся», бо ўжо прыйшлі туды, куды вам трэба, — вось гэта і ёсць каханне. Каханне — яно загадзя не пралічваецца. Ніколі.

А ўсе вось гэтыя «складаныя» адносіны — ну блін, ну ідзіце на курсы макрамэ, ці што.
Ці сіротам дапамажыце. Пакіньце свае бедныя мазгі ў спакоі, у іх і без вас клопатаў хапае.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?