Улада

«Народную волю» на тры дні пакінулі без манітораў

З офісу рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Народная воля» ў пятніцу, 10 жніўня, судовыя выканаўцы пры адсутнасці кіраўніцтва выдання забралі маніторы да камп’ютараў і іншую аргтэхніку.

З офіса рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Народная воля» ў пятніцу, 10 жніўня, судовыя выканаўцы пры адсутнасці кіраўніцтва выдання забралі маніторы да камп’ютараў і іншую аргтэхніку.

У другой палове дня ў рэдакцыю «Народнай волі» наведаўся судовы выканаўца з Ленінскага раённага суда Мінска Сяргей Клімаў з калегамі. На той момант кіраўнікоў газеты на месцы не было, у офісе працавалі толькі некалькі супрацоўніц. Судовы выканаўца забраў 7 манітораў, ксеракс і іншую аргтэхніку, пакінуўшы для кіраўніцтва акт аб адабранні.

Як патлумачыў прысутным судовы выканаўца, тэхніка вымаецца па прычыне невыканання рэдакцыяй судовага рашэння ў дачыненні газеты.

Па словах галоўнага рэдактара Іосіфа Сярэдзіча, працэдура адабрання зроблена з парушэннем заканадаўства — у адсутнасць кіраўніцтва, таксама забралі ў першую чаргу аргтэхніку, якая знаходзілася ў вытворчасці і выкарыстоўвалася непасрэдна для стварэння газеты. Больш за тое, частка адабранай судовымі выканаўцамі тэхнікі належыць не газеце, а прыватным асобам. (Некаторыя журналісты па дамове з рэдакцыяй выкарыстоўваюць на працы ўласныя камп’ютары.)

У панядзелак, 13 жніўня, пасля перамоў галоўнага рэдактара ў судзе Ленінскага раёна і выплаты штрафу тэхніку ў рэдакцыю вярнулі.

Нагадаем, напрыканцы мінулага года па рашэнні Ленінскага суда Мінска рэдакцыя «Народная волі» і яе аўтар мусілі заплаціць 2 мільёны рублёў генеральнаму дырэктару ТАА «Эканоміка і права» Аляксандру Каўтуненку. Прычынай зыску А.Каўтуненкі да «Народнай волі» стаў артыкул пад назвай «Бутово минского пошиба», надрукаваны ў №№140‑141 ад 20 верасня 2006 года.

У артыкуле, на які пакрыўдзіўся бізнесмен, распавядалася, як жыхарка Мінска Вольга Адамовіч засталася без жылля пасля таго, як зруйнавалі яе прыватны дом у цэнтры горада для будоўлі элітнай шматпавярхоўкі. Кіраўніком фірмы‑забудоўшчыка з’яўляўся А.Каўтуненка.

Першапачаткова зыскоўца прад’явіў да газеты 14 абвінавачанняў і патрабаваў па 100 мільёнаў рублёў з рэдакцыі і аўтара. У выніку суд задаволіў толькі адно абвінавачанне і зменшыў памер сумы да 1,5 мільёна рублёў з рэдакцыі і 500 тысяч з аўтара артыкула.

Паводле І.Сярэдзіча, рашэнне суда не выканалі ў тэрмін, паколькі была верагоднасць, што яно зменіцца.

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць