Улада6262

Расія размесціць у Беларусі авіяполк са знішчальнікамі

У 2014 годзе Расія плануе паставіць у Беларусь чатыры дывізіёны С-300, да 2015 года — размесціць у краіне авіяполк са знішчальнікамі.

Пра гэта паведаміў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу 23 красавіка ў Мінску на сустрэчы з беларускім калегам Юрыем Жадобіным, паведамляе БелаПАН.

* * *

Беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні ўзброеных сіл «Захад-2013» не накіраваны супраць Захаду, аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу.

«Калі мы рыхтуем нашы ўзброеныя сілы, сілы бяспекі да абароны нашых сумесных інтарэсаў, зямлі, то мы павінны праводзіць адпаведныя мерапрыемствы, у тым ліку вучэнні. Я не разумею, чаму Захад так насцярожана рэагуе на чарговыя нашы вучэнні. Гэта ж не першыя вучэнні, і яны носяць нават не абарончы характар, мы проста прыціраемся адзін да аднаго, з'явіліся новыя людзі, мы правяраем сістэму, якая даўно наладжана», - адзначыў Лукашэнка.

«Яны ні ў якім разе не накіраваны ні супраць палякаў, ні прыбалтаў, ні супраць НАТО наогул», - падкрэсліў Лукашэнка.

«Але, вядома, яны павінны разумець, што, калі яны паспрабуюць неяк нядобра паглядзець у наш бок, мы будзем таксама рэагаваць», — заўважыў Лукашэнка, паведамляе БелТА.

* * *

Ці пагражае незалежнасьці Беларусі разьмяшчэньне расейскай авіябазы ў Беларусі?
Супраць каго будуць нацэленыя баявыя зьнішчальнікі? Вось што кажа вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін: «Нічога новага гэта інфармацыя не прыўносіць.
Гэта ўсё робіцца ў межах узмацненьня рэгіянальнай сыстэмы СПА. То бок не адбылося новых абмежаваньняў незалежнасьці Беларусі дадаткова да таго, калі была падпісаная Дамова аб стварэньні адзінай сыстэмы СПА. Сама дамова абмяжоўвае незалежнасьць Беларусі, але гэта адбылося ўжо ў момант падпісаньня.

Патэнцыйны праціўнік тут, вядома ж, краіны НАТО, а непасрэдны праціўнік, калі судзіць па выказваньнях расейскіх вайсковых экспэртаў — гэта, відаць, 48 амэрыканскіх зьнішчальнікаў F-16, якія плянуецца перабазаваць у Польшчу з Італіі».

Соўсь: «А што з гэтай дамовы будзе мець Беларусь?»

Алесін: «Тут трэба разгледзець два аспэкты — вайсковы і эканамічны. Ад 1 сьнежня мінулага году спыненыя палёты вынішчалььнікаў Су-27, цяжкіх перахопнікаў, якія складалі значную частку нашай сыстэмы СПА. Яшчэ раней, у лютым мінулага году, выведзены з эксплюатацыі франтавыя бамбавікі Су-24. Вядома ж, гэта значна аслабіла моц беларускай сыстэмы СПА і ВПС, і гэта трэба было кампэнсаваць. Паколькі Беларусь ня ў стане купіць такія самалёты, бо кожны зь іх каштуе да 50 мільёнаў даляраў, дык расейскі авіяполк мае закрыць гэтую дзіру ў сыстэме СПА.

Што тычыцца эканамічнага аспэкту, дык я думаю, што Лукашэнка пагадзіўся на гэта ў абмен на нейкія льготы і прэфэрэнцыі. Магчыма гаворка ідзе пра новыя крэдыты, магчыма пра падпісаньне нафтавага балянсу — паглядзім».

Каментары62

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць