Род-Айленд стаў дзясятым штатам Амерыкі, які легалізаваў аднаполыя шлюбы. Сотні актывістаў святкавалі падпісанне закона ля будынка ратушы ў сталіцы штата — Провідэнсе,паведамляе Бі-Бі-Сі
Закон, які пакідае рэлігійным інстытутам свабоду выбару ў пытанні правядзення цырымоній шлюбу для гамасэксуалістаў, уступае ў сілу з 1 жніўня.
Прэзідэнт Барак Абама і большасць сенатараў-дэмакратаў у ЗША выказваліся на карысць легалізацыі аднаполых шлюбаў. Паводле апытанняў грамадскай думкі, колькасць людзей, якія выступаюць за дазвол такіх шлюбаў, у ЗША рэзка расце.
Род-Айленд — самы маленькі штат ЗША, яго плошча ўсяго 4 тыс. кв. км, але гэта быў першы штат, які паўстаў супраць Англіі.
Каментары