Здарэнні1616

Следчыя: Апарат у «Экамедсервісе» быў няспраўны, а пасля смерці дзяўчыны яго хуценька адрамантавалі

Затрыманыя пяць супрацоўнікаў медцэнтра.

Па справе гібелі 23-гадовай Юліі Кубаравай затрыманыя анестэзіёлаг, хірург, дзве медсястры і гендырэктар СТАА «Экамедсервіс-Медыцынскі цэнтр» Галіна Валжанкіна.

Пра гэта журналістам паведаміў старшыня СК Кастрычніцкага раёна Мінска Андрэй Кажэўнікаў.

Па факце гібелі Юліі Кубаравай распачатая крымінальная справа па артыкуле 162 ч. 2 КК «Неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента або заражэнне ВІЧ-інфекцыяй». Кажэўнікаў паведаміў, што бацька Юліі звярнуўся ў СК 17 красавіка 2013 года, аднак крымінальную справу завялі толькі сёння.

Максімальнае пакаранне, прадугледжанае дадзеным артыкулам — абмежаваньнем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Паводле папярэдніх вынікаў праверкі стала вядома, што пасля трагічнага здарэння апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх быў адрамантаваны. Аднак следчыя канфіскавалі яго, а таксама ягоныя элементы, якія замянілі ў часе рамонту. Ёсць падставы меркаваць, што апарат на момант правядзення аперацыі быў няспраўны і не мог належна выконваць свае функцыі.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», прычынай смерці 23-гадовай Юліі Кубаравай пасля пластычнай аперацыі на носе ў цэнтры «Экамедсэрвіс» магла стаць няспраўнасць абсталявання.
У часе аперацыі дзяўчына ўпала ў кому, з якой не выйшла.

Вось што расказаў «НН» спецыяліст, знаёмы з ходам праверкі.

«У «Экамедсэрвісе» дзяўчыне далі ўнутрывенны наркоз — там толькі такі і робяць. Аднак пры гэтым яе падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх з закрытым контурам, г.зн. у якім паветра цыркулюе па коле. Хоць звычайна ШВЛ з закрытым контурам ужываюць пры газавым наркозе: каб дарагі наркоз не выходзіў у паветра і каб ім не дыхалі лекары.

У апараце ШВЛ з закрытым контурам ёсць абсорбер — простымі словамі, фільтр, які выдаляе лішак вуглякіслага газу з паветра, якім дыхае чалавек. У экамедсэрвісаўскім апараце ШВЛ гэты абсорбер быў ужо ні на што не прыдатны, яго мусілі замяніць яшчэ ў 2010 годзе. І не было ў іх газавага манітора, які паказвае канцэнтрацыю газаў і каштуе зусім танна. Таму падчас аперацыі дзяўчына папросту атруцілася СО2 і ўпала ў кому, з якой так і не выйшла — для смерці мозгу шмат часу не трэба.
Дзіўна чытаць каментары людзей, якія не ведаюць, як выглядае скальпель, а вінавацяць ва ўсім хірурга. Ён рабіў сваю справу і без манітора, толькі па выглядзе пацыенткі, не мог заўважыць нейкай паталогіі.
У здарэнні віна ўласніка абсталявання і анастэзіёлага», — лічыць спецыяліст.

«Наша Ніва» запыталася ў некалькіх дактароў, ці імаверная такая прычына трагедыі.

«Гэтая сітуацыя нагадвае смерць дзвюх рожаніц у Гомелі, — кажа анастэзіёлаг-рэаніматолаг Зміцер Салошкін, — калі паблыталі балоны і пусцілі ў сістэму вуглякіслы газ.
Тут, магчыма, таксама не сачылі за станам абсарбента ў апараце ШВЛ. Відаць, падчас Юлінай аперацыі ён перастаў выконваць сваю функцыю канчаткова, і ў контуры накопліваўся дыяксід вугляроду. У выніку — гіперкапнічная кома.
Пры гэтым без газавага манітора можна і не заўважыць змяненні стану. Нават наадварот, вуглякіслы газ можа выклікаць парэз — расшырэнне — дробных сасудаў, і пацыент не сінее, як пры гіпаксіі, а застаецца ружовым.
Кіслароду магло быць досыць, але манітор мог не паказваць утрыманне СО2», — патлумачыў Салошкін.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пешкі ідзе 3000 кіламетраў з Варшавы да Іспаніі — гатовы ночыць у лесе і мыцца ў рэчцы9

Якія льготы страцяць жыхары Гомеля праз вывад горада з чарнобыльскай зоны2

У Беларусі ўжо +30°C1

Cклады Wildberries: пад Масквой і ў Цверы — міма, у Пецярбургу пайшло з дымам. Ёсць пападанне і ў НПЗ12

Расійскі дрон ганяўся за прадаўцом на вуліцы Херсона і выбухнуў ВІДЭА3

Шмыгаль назваў, якую новую мэту па знішчэнні ва Украіне паставіла сабе Расія9

Частку парку каля гасцініцы «Беларусь» рыхтуюць да забудовы. Раней будаваць там забараняў Лукашэнка2

Беларускі бізнэс просіць улады дапамагчы пацярпелым прадаўцам Wildberries16

Расійскі вайсковец адкрыў агонь у вёсцы пад Севастопалем. Чатыры чалавекі загінулі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць