Грамадства66

Вуліца Карла Маркса ў Мінску зноў стала пешаходнай — рэпартаж

9 мая сталічная вуліца Карла Маркса стала пешаходнай.

З самай раніцы на вуліцы натоўпу не было — там-сям магчыма было пабачыць некалькі пар, якія шпацыравалі ўздоўж столікаў з хэнд-мэйд упрыгожаннямі. Народ пачаў падцягвацца а палове на першую, калі ля Нацыянальнага гістарычнага музея зайграў апрануты ў сярэднявечныя строі гурт «Alta Mente».

Праз некалькі метраў ад іх групу людзей забаўляў фокусамі спрытны артыст з клуба «Ілюзіён», а недалёка чуліся гукі нацыянальных бразільскіх інструментаў — там паказальны выступ ладзілі ўдзельнікі гурту «Ашэ Капаэйра».

На афіцыйнае адкрыццё прыехаў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, на ганак побач з музеем вынеслі штосьці схаванае пад тканінай залатога колеру — пазней аказалася, што гэта новы знак для пешаходнай зоны.

«Вуліца Карла Маркса — сімвал сталіцы, — казаў Ладуцька. — Тут практычна кожны будынак з'яўляецца гісторыка-культурнай спадчынай горада». Ён адзначыў, што восенню, калі завершацца працы па аздабленні фасадаў будынкаў, стане пешаходнай і вуліца Рэвалюцыйная.

Далей гледачоў чакала сапраўды насычаная праграма: шоу ад артыстаў цырка KRESIVA, канцэрт народнага ансамбля народнай песні «Гаманіна», калектыву «A_Due», тэатра танца «Алтана», тэатра «вКубе», калектыву «Хорціца», выступленні канцэртнага духавога аркестра «Светач» і капэлы беларускіх духавых інструментаў «Гуды», ВІА «Е-гурт».

«У сацыяльных сетках ёсць суполка «Мінск. Карла Маркса», там у абмеркаваннях існуе спецыяльная тэма — паведаміла начальнік аддзела культуры адміністрацыі Ленінскага раёну Аксана Нікіціна. — Яна называецца «Прадстаўленне заяваў» , там ёсць расклад на пэўныя даты. Кожны калектыў можа напісаць туды, пакінуць спасылку на суполку, відэа ці аўдыё. Мы гэта праслухваем, праглядаем, а пасля ўзгадняем час і месца.

Часам мы вымушаны прапаноўваць гутрам іншыя варыянты. То бок калі выступленне занадта гучнае, мы шукаем для іх іншую пляцоўку, бо ўсё ж тут жылыя дамы, і мы павінны лічыцца з меркаваннем жыхароў вуліцы. У мінулым годзе былі незадаволеныя, але, падаецца, у гэты раз мы ўсё ўлічылі. Я думаю, у гэтым сезоне будзе меньш праблемаў».

З цягам часу народу становіцца ўсё больш, праз кожныя сто метраў грае ўжо зусім іншая музыка, аматары фрызбі збіраюць сваю каманду. Пляцоўка ля музея зноў поўная народу: там створанае павуцінне з чырвонай атласнай стужкі, пасярэдзіне стаяць людзі ў чырвоным, з барабанам, сцягам і ў піянерскіх гальштуках. Паміж стужкамі прабіраюцца людзі ў масках і чорных строях — у разгары перфоманс ад тэатра «вКубе».

«Перфоманс называецца «70 метраў чырвонай стужкі», — каментуе рэжысёр Вераніка Аганесян. — Гэта, па-мойму, вельмі лагічны тэматычны перфоманс. Перапоўненыя патрыятызмам і верай ў светлую будучыню піянеры — з аднаго боку, і чорная сіла, якая імкнулася захапіць гэтыя 70 метраў чырвонай стужкі — з другога.
Але ў апошніх нічога не атрымалася, бо вера ў светлую будучыню заўжды перамагае.

Перфомансы тэатру «вКубе» магчыма было пабачыць на вуліцы Маркса летась, яны плануюць выступаць тут і ў гэтым годзе. Хоць часам бываюць накладкі.

«Проста тут мітусьня, вельмі шмат усяго адбываецца, і схема вулічных выступленняў не адпрацаваная да канца», — працягвае Вераніка.

Завяршае праграму традыцыйнае фаер-шоу ад мінскага арт-праекту «Казей».

«Мы не будзем выступаць тут штотыдзень, — кажа харызматычны Паша, рэжысёр. — Адміністрацыя не мае дазволу на правядзенне фаер-шоу кожныя выходныя. Сёння народу сапраўды шмат, напэўна, чалавек пад 500 прыйшло на выступленне.
Пляцоўка вельмі зручная, адзінае, што не вельмі падабаецца — калі натоўп гледачоў імкнецца заняць частку тэхзоны, дзе падпальваецца і тушыцца рэквізіт. Мы кажам, што знаходзіцца тут небяспечна, але далёка не ўсе нас слухаюць».

За некалькі хвілін да пачатку на пляцоўку прыходзяць супрацоўнікі МНС, побач з імі стаіць вогнетушыцель. Абыйшлося без інцыдэнтаў, і дзесьці а палове на адзінаццатую большасць людзей сыходзіць — напэўна, глядзець салют.

Але невялікія групкі людзей ўсё ж застаюцца — сядзяць на тратуары і спяваюць пад гітару «Ляпісаў», да іх падыходізць арганізатар з прапановай скончыць музычную праграму. Але ахвотных паспяваць менш не становіцца. Праз некаторы час гаснуць ліхтары, і аматары начных спеваў вымушаныя разысціся.

Пешаходная зона адчынена з 10 раніцы да 23 гадзін вечара ў выходныя, а таксама ў святочныя дні. Але ўсе выступленні павінны сканчвацца да 21 гадзіны. Упершыню пешаходная зона ў Мінску была адкрыта 12 мая 2012 года. Падобная практыка распаўсюджаная ў многіх гарадах свету.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба41

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Усе навіны →
Усе навіны

На сераду зноў абвясцілі апошні чырвоны ўзровень небяспекі — заўтра апошні дзень пекла

Дарадца Ціханоўскай паабяцаў дзейнічаць загадзя ў выпадку забароны расіянам турыстычных віз у ЕС41

Музыку для спектакля па Караткевічу ў Купалаўскім тэатры напісаў штучны інтэлект2

Ці можна выжыць у пустыні, п’ючы ўласную мачу?3

Колькі будзе каштаваць навучанне у беларускіх ВНУ ў новым навучальным годзе

Нідэрланды — феномен чэмпіянатаў свету. 16 гадоў без паражэнняў — і ніводнага фіналу6

У Пінску ў спёку смажаць яйкі проста на сонцы6

У Беларусі ўжо +30°С

«Імя Караткевіча — інструмент у брудных руках, дубіна ў палітычных бойках». Што прапаганда адказала наконт занядбанага дома сям'і класіка26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба41

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць