Адкрыты чэмпіянат Беларусі па прафесійнай фларыстыцы «Васільковая карона» ўпершыню пройдзе ў Мінску ў Цэнтральным батанічным садзе 17–18 мая.
Як паведамілі арганізатары чэмпіянату, ён праводзіцца з мэтай павышэння матывацыі фларыстаў да прафесійнага росту, умацавання рэйтынгу беларускай фларыстыкі і знаёмства жыхароў Беларусі з новымі тэндэнцыямі ў свеце фларыстычнага майстэрства. Мерапрыемства плануецца праводзіць штогод.
Першы чэмпіянат будзе прысвечаны Ночы музеяў, якая пройдзе па ўсім свеце з 17 на 18 мая. Яго тэма — «Ноч музеяў — вясна, што сышла з карцін». Удзельнікам неабходна выканаць чатыры конкурсныя заданні — два дамашнія і два «сюрпрызы». Работы будуць ацэньваць прафесійныя фларысты Сяргей Карпунін (Расія), Наталля Міхалёва (Эстонія) і Іван Бергела (Італія).
Фларысты, якія зоймуць прызавыя месцы, змогуць узяць удзел у чэмпіянаце Еўропы па фларыстыцы, які пройдзе ў 2015 годзе ў Расіі.
Мерапрыемства завершыцца дэфіле мадэлей у сукенках з кветачным дэкорам і букетамі, створанымі ўдзельнікамі чэмпіянату. Цырымоніі адкрыцця і закрыцця чэмпіянату пройдуць на пляцоўцы каля аранжарэі трапічных раслін.
У 13.00 у19 мая ў батанічным садзе адбудзецца свята бэзу, прысвечанае
50-годдзю беларускай селекцыі гэтай расліны.
У батанічным садзе расце больш чым 200 гатункаў бэзу, 16 з іх — беларускай селекцыі.
Каментары