Вайна33

Мерц выступіў супраць накіравання міратворцаў ва Украіну пад еўрапейскім сцягам

Паводле слоў канцлера Германіі, Еўропе цяпер варта засяродзіцца на задачах, якія стаяць перад ёй у гэты момант.

Фрыдрых Мерц. Фота: AP Photo/Ebrahim Noroozi

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц адхіліў прапанову лідара правацэнтрысцкай Еўрапейскай народнай партыі Манфрэда Вебера аб тым, што супольнае еўрапейскае войска магло б адыграць ролю ў пасляваенным падтрыманні міру ва Украіне, піша УНІАН са спасылкай на Politico.

Нядаўна Вебер выступіў з шэрагам прапаноў, накіраваных на ўзмацненне ўплыву Еўрапейскага Саюза на міжнароднай арэне. У прыватнасці, ён прапанаваў, каб вайскоўцы з еўрапейскіх краін дзейнічалі пад адзіным сцягам ва Украіне ў межах пасляваенных гарантый бяспекі.

Мерц прывітаў спробы Вебера рэфармаваць ЕС, аднак падкрэсліў, што некаторыя з яго ідэй не з’яўляюцца неадкладным рашэннем праблем Еўропы. «Мы павінны засяродзіцца на задачах, якія стаяць перад намі зараз», — заявіў канцлер Германіі.

Мерц даволі стрымана паставіўся да прапановы Вебера аб накіраванні еўрапейскіх міратворцаў ва Украіну пад адзіным сцягам. У агенцтве нагадалі, што Германія пакуль не прыняла рашэння аб сваім удзеле ў міратворчай місіі.

Каментары3

  • Андрусь
    31.01.2026
    Відаць, крэмль перакупіць і гэтага немца...
  • Кловуны
    31.01.2026
    І яны збіраюцца ствараць "эўрапэйскую ядравую зброю"! Стэнд-ап адпачывае.
  • Моцная пазіцыя
    31.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам43

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса звольнілі з працы пасля трох спагнанняў. Ён пайшоў у суд і выйграў

У Інсбруку неабыякавы беларус падставіў нагу, каб чужы груз вагой некалькі сотняў кілаграмаў не зваліўся на зямлю

Беларусы сабралі грошы на першы генератар для Украіны8

У Фінляндыі беларус уцякаў ад паліцыі на ровары праз поле — пасля спробы зліць паліва з грузавіка3

У «Еўраопце» знайшлі распушчальную каву, якая каштуе больш за 450 рублёў за кілаграм2

У Мінску паказалі першы беларускі фільм пра бокс — у ім зняліся чэмпіёны свету

12‑гадовы хлопчык праглынуў кавалак шпажкі для мяса і трываў боль восем дзён3

У Беларусі заблакавалі Faceit

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА66

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам43

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць