Спорт44

Капітан беларускай зборнай па хакеі: Гулялі нядрэнна, мне здаецца, годна

Паводле меркавання капітана нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Канстанціна Кальцова, каманда на чэмпіянаце свету «гуляла нядрэнна, годна». Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю БелаПАН 15 мая ў нацыянальным аэрапорце Мінск пасля вяртання каманды ў Беларусь.

«Не ведаю, чаго не хапіла. Гулялі нядрэнна, мне здаецца, годна, змагаліся да канца. Пакуль яшчэ майстэрства замала, ёсць да чаго імкнуцца, працаваць», — сказаў Кальцоў.

На чэмпіянаце свету, які працягваецца ў Стакгольме і Хельсінкі, зборная Беларусі заняла 14-е месца сярод 16 удзельнікаў. На папярэднім этапе беларусы прайгралі шэсць матчаў з сямі і, заняўшы 7-е месца ў групе з васьмі каманд, не трапілі ў плей-оф. 3 мая каманда Андрэя Скабелкі ўступіла Чэхіі (0:2), 5 мая абыграла Славенію (4:3), 6 мая была слабейшай за шведаў (1:2), 10 мая — канадцаў (1:4), 11 мая — нарвежцаў (1:3), 13 мая — датчан (2:3), 14 мая — швейцарцаў (1:4).

Кальцоў адзначыў, што тыя ж швейцарцы цяпер аб’ектыўна мацнейшыя за беларусаў, а таксама выказаў меркаванне, што каманда была не зусім гатовая псіхалагічна. Паводле слоў капітана, адпраўляючыся на чэмпіянат, беларусы разлічвалі на лепшы вынік: «Зразумела, што ўсе едуць не за 14-м месцам. Проста так атрымалася. Цяжкавата настройвацца, калі прайграеш саперніку, якога можна абыграць. Нарвегію, Данію можна было абыграць, аднак пасля такіх паражэнняў упэўненасць знікае».

Ён не стаў разважаць на тэму, наколькі такі вынік на чэмпіянаце свету аб’ектыўны для рэалій беларускага хакея. «Цяпер я не хачу рабіць высновы, паслухаю кіраўніцтва, спецыялістаў, потым, калі вам будзе цікава, выкажу сваё меркаванне», — сказаў Кальцоў.

Капітан яшчэ раз нагадаў сваю пазіцыю адносна частых зменаў галоўнага трэнера ў беларускай зборнай. «Мінімум гадоў пяць дайце папрацаваць аднаму чалавеку», — рэзюмаваў ён.

Нагадаем, за апошнія тры гады зборную Беларусі вазілі на чэмпіянат свету тры розныя трэнеры: у 2011-м — Эдуард Занкавец, у 2012-м — Кары Хейкіля, у 2013-м — Андрэй Скабелка. Вынік зборнай Беларусі на ўсіх гэтых турнірах быў нязменным — 14-е месца.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты35

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі4

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

«Дабегалася, карацей». Спявачка Ларыса Грыбалёва трапіла ў бальніцу з міні-інсультам6

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна10

У Гродне трое школьнікаў здзекаваліся з іншага падлетка: падвесілі за партфель у прыбіральні4

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар3

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G3

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін даказваў Дудзю, што не яўрэй17

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты35

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць