Музыка66

Смолава, Калдун, Рыбак: Топ-5 пра ўдзел беларусаў у «Еўрабачанні»

1. Беларусы ўпершыню ўзялі ўдзел у Еўрабачанні ў 2004 г.

Дуэт «Аляксандра і Канстанцін» на конкурсе, што праводзіўся ў Стамбуле, занялі ў паўфінале 19-е месца і ў фінал не прабіліся. А конкурс выйграла ўкраінка Руслана са сваімі «дзікімі танцамі».

2. Найгоршы беларускі вынік — гэта выступ Паліны Смолавай на конкурсе ў 2006 г. з песняй «Mum». У выніку -- 22-е месца ў паўфінале з 10 баламі.

Дарэчы, фінал праводзіўся ў Афінах і яго выйграў фінскі гурт «Lordi».

3. Праз год беларусы паказалі найлепшы вынік. Дзмітрый Калдун у 2007 г. у Хельсінкі з песняй Work Your Magic,
напісанай Філіпам Кіркоравым, не толькі выйшаў у фінал (беларусы ў фінале выступалі ўсяго двойчы), але і заняў там высокае 6-е месца. Песня, дарэчы, выдатная.

А конкурс выйграла сербка Марыя Шэрыфавіч.

4. Наступны раз беларусы прабіліся ў фінал толькі ў 2010 г.
Гэта быў гурт «3+2», але ў фінале ён быў толькі 24-м. Конкурс праводзіўся ў Нарвегіі і яго выйграла немка Лена Маер.

5. Ну і галоўнае дасягненне беларусаў на Еўрабачанні. Бліскучая перамога нарвежца, народжанага ў Мінску 13 мая 1987 г., Аляксандра Рыбака з песняй Fairytale.

У фінале ў Маскве ён набраў рэкордныя 387 балаў!

Ягоны кліп праглядзела на youtube больш за 50 млн чалавек, а «Казка» і іншыя песні гучалі ў Беларусі рынгтонамі з кожнага трэцяга тэлефона.

Безумоўна, Аляксандр Рыбак — прадстаўнік Нарвегіі, і конкурс ён выйграў для Нарвегіі, але ён спявае таксама і па-беларуску, рэгулярна прыязджае ў Мінск і не цураецца сваіх каранёў. Што рабіць, калі беларусы часта дабіваюцца найлепшых вынікаў па-за межамі радзімы.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць