Грамадства1010

Беларускія салдаты паедуць ваяваць?

Чаргінец: «Я ня супраць утварэньня такіх сілаў, якія б пад эгідай ААН маглі выконваць міратворчую місію».

Генсек Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы Мікалай Бардзюжа разлічвае, што рашэнне аб стварэнні міратворчых сіл АДКБ будзе прынята ўжо гэтай восенню.

Паводле яго слоў, плануецца стварыць кантынгент, які будзе дзейнічаць як у зоне адказнасці арганізацыі, так і за яе межамі пад эгідай ААН.

Бардзюжа нагадаў, што 6 кастрычніка ў Душанбэ пройдзе пасяджэнне Савета калектыўнай бяспекі, на якім кіраўнікам краін‑удзельніц АДКБ будзе прадстаўлены дакумент, які прадугледжвае стварэнне падобных міратворчых сіл, паведамляе «Інтэрфакс».

Нагадаем, членам гэтай арганізацыі з’яўляецца і Беларусь. Кіраўнік камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета рэспублікі Мікалай Чаргінец паведаміў Еўрарадыё, што з’яўляецца прыхільнікам стварэння такіх міратворчых сіл.

Чаргінец: «Я не супраць утварэння такіх сілаў, якія б пад эгідай ААН маглі выконваць міратворчую місію»

Чаргінец зазначыў, што ў Беларусі няма такога заканадаўства, якое б забараняля ўдзельнічаць у міратворчым кантынгенце. Такім чынам, беларускія салдаты дзеля навядзення міру могуць трапіць у месцы ваеннага канфлікту.

Чаргінец: «Гэта не баявыя кропкі, а кропкі нестабільнасці, дзе патрэбная міратворчая дзейнасць. Гэта, канешне, зона рызыкі, але калі ААН прымае падобнае рашэнне, Беларусь гатовая ўдзельнічаць»

Фота photo.bymedia.net

Каментары10

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску72

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах2

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску72

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць