Свет

У Сербіі перапахавалі апошняга караля

У Сербіі прайшла цырымонія перапахавання астанкаў апошняга караля Югаславіі Пятра II і трох членаў каралеўскай сям'і.

Пётр Карагеоргіевич стаў каралём Югаславіі ў 1941 годзе ва ўзросце 17 гадоў, але праз усяго 11 дзён быў вымушаны бегчы з краіны пасля ўварвання Германіі. Ён так ніколі і не вярнуўся на радзіму і памёр у ЗША ў 1970 годзе.

Перапахавалі таксама астанкі першай жонкі караля каралевы Аляксандры, яго маці каралевы Марыі і брата прынца Андрэя.

Пасля правядзення памінальнай царкоўнай службы іх перанеслі ў сямейны маўзалей.

Члены сербскага ўрада і замежныя дыпламаты прысутнічалі на нядзельнай службе ў саборы Святога Георгія ў Опленаце за 100 км ад Белграда. Тысячы мясцовых жыхароў таксама прыйшлі на пахаванне.

Труны з парэшткамі чатырох членаў каралеўскай сям'і былі ўстаноўлены ў цэнтры сабора, а затым перанесеныя ў пахавальню.

Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч і прэм'ер-міністр Івіца Дашыч удзельнічалі ў падрыхтоўцы цырымоніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць