Заводскім РУУС Мінска адшукваецца Кацярына Шышкова 1986 года нараджэння, ураджэнка вёскі Паплавы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці.
Яна жыла па адрасе: Мінск, вул. Куляшова, 6-3. 23 сакавіка гэтага года яна пайшла з дому, з тых пор яе лёс невядомы.
Кацярына Шышкова апошнім часам вяла асацыяльны лад жыцця, не мела пастаяннага месца жыхарства, па ўсёй верагоднасці, магла займацца прастытуцыяй на трасе Мінск — Магілёў.
Прыкметы жанчыны: на выгляд 25—27 гадоў; рост 170 см; хударлявага целаскладу; твар авальны бледны еўрапейскага тыпу; валасы даўжынёй да плячэй, фарбаваныя ў каштанавы або рыжы колер; бровы прамыя; вочы шэрыя; губы тонкія. Асаблівая прыкмета: нос вялікі, спінка носа выгнутая, аснаванне носа апушчанае.
Каментары