Грамадства1313

Дзяржава кампенсуе людзям страты ад канфіскацыі свіней — 18000 рублёў за кілаграм

Дзяржава кампенсуе насельніцтву страты, звязаныя з адабраннем свіней з мэтай недапушчэння распаўсюджвання на тэрыторыі краіны афрыканскай чумы свіней (АЧС). Пра гэта заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Пасля таго, як у людзей канфіскавалі здаровых жывёл, дзяржава ў абавязковым парадку павінна кампенсаваць гэтыя выдаткі», — сказаў кіраўнік сельскагаспадарчага ведамства. Так, за 1 кг жывога вагі сёння выплачваецца Br18 тыс. 337 — гэта кошт 1 кг свініны другой катэгорыі.
Кампенсацыі, па словах міністра, павінны выплачвацца на працягу тыдня. «Для гэтага створаны спецыяльныя фонды ў раённых, абласных бюджэтах, каб ажыццяўляць кампенсацыйныя выплаты насельніцтву», — дадаў Леанід Заяц.

Ён звярнуў увагу, што сялянам, у чыіх асабістых падсобных гаспадарках зафіксавана АЧС, на працягу паўгода забараняецца займацца вырошчваннем свіней. «Гэты рэжым павінен выконвацца ўсімі», — падкрэсліў ён.

Па заканчэнні дадзенага тэрміну, адзначыў Леанід Заяц, свінагадоўчыя гаспадаркі краіны акажуць насельніцтву садзейнічанне па забеспячэнні маладняком.

Успышка АЧС была зарэгістравана 21 чэрвеня на тэрыторыі вёскі Чапунь Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. На сёння гэты ачаг лакалізаваны.

Афрыканская чума свіней — вострае кантагіёзнае захворванне, якое характарызуецца хуткім цячэннем і вялікай смяротнасцю жывёл (98–100%). Сродкаў лячэння і спецыфічнай прафілактыкі гэтай хваробы няма. Для чалавека афрыканская чума свіней небяспекі не ўяўляе. Эканамічны ўрон, які наносіцца афрыканскай чумой свіней, складаецца з прамых страт па радыкальнай ліквідацыі хваробы і абмежаванняў, што прымяняюцца ў міжнародным гандлі.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Усе навіны →
Усе навіны

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

У новым урадзе Венгрыі будзе невідушчы міністр — які ўжо стаў майстрам айкідо і юрыстам

Лукашэнкаўцы запусцілі флэшмоб #мойсцягмойстыль. Далучыліся Ціханоўская, Севярынец, Ляўчук24

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы20

10 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў6

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях53

Беларуска прывезла з-за мяжы купюру €0

У Чыце на Парад Перамогі ўпершыню вывелі калону жонак і маці ўдзельнікаў вайны з Украінай11

Асобнай калонай на парадзе пусцілі вайскоўцаў з Паўночнай Карэі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць