Аўто

Савет рэспублікі падтрымаў законапраект аб спецканфіскацыі аўтамабіляў у п'яных кіроўцаў

Савет рэспублікі 28 чэрвеня ўхваліў праект закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення".
Гэты прававы акт быў прыняты палатай прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях 19 чэрвеня.

Інфармаваў пра законапраект на сесіі савета рэспублікі генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк.

Гэты праект закона скіраваны на ўзмацненне адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых рэчываў.

Так, павялічваецца штраф, што накладаецца ў адміністрацыйным парадку за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення, перадачу кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмову ад праходжання праверкі (агляду), а таксама робяцца больш жорсткімі меры крымінальнай адказнасці за злачынства, прадугледжанае артыкулам 317-1 КК (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду)). Пры гэтым транспартны сродак, якім кіравала асоба, што ўчыніла гэтае злачынства, падлягае спецыяльнай канфіскацыі (за выключэннем транспартных сродкаў, якія выбылі з законнага валодання ўласніка (карыстальніка) без яго волі ці ў выніку супрацьпраўных дзеянняў іншых асоб).

Апрача таго, артыкул 317 КК дапаўняецца дзвюма часткамі, якія ўстанаўліваюць адказнасць за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, што кіравала транспартным сродкам у стане ап'янення, у залежнасці ад цяжару наступстваў.

Аляксандр Канюк зазначыў, што дзеянні п'яных вадзіцеляў, вінаватых у ДТЗ, у якіх загінулі людзі, некаторыя спецыялісты схільныя разглядаць як "транспартнае забойства".

Што тычыцца спецыяльнай канфіскацыі транспартных сродкаў у п'яных вадзіцеляў, то, паводле слоў генпракурора, Канстытуцыя тут не парушаецца, такая магчымасць прадугледжана артыкулам 23 Асноўнага закона.

Пры гэтым Канюк зазначыў, што, "відаць, давядзецца вярнуцца да сістэмы даверанасцяў".

Паводле звестак МУС, штогод у Беларусі за кіраванне ў нецвярозым стане затрымліваюць 50—55 тысяч вадзіцеляў. За неаднаразовае кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення ў 2007 годзе былі асуджаны 1.135 чалавек, у 2008 годзе — 4.037, у наступныя гады — прыблізна 4,5 тысячы.

Каментары

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць