Свет

Памёр піянэр дзіцячай хірургіі Юрген Вальдшміт

У 1970‑я ён адным зь першых у Эўропе пачаў ужываць апэратыўныя мэтодыкі бяз скальпэлю. У 1990‑я Юрген Вальдшміт навучаў падобным тэхналёгіям беларускіх калегаў. Сёньня ўсе яны зь вялікай удзячнасьцю згадваюць знанага нямецкага калегу.

У Бэрліне на 73‑м годзе жыцьця памёр вядомы дзіцячы хірург прафэсар Юрген Вальдшміт.

Калегі з многіх краін сьвету называлі яго «піянэрам дзіцячай хірургіі». У 1970‑я Вальдшміт адным зь першых дзіцячых хірургаў у Эўропе пачаў ужываць апэратыўныя мэтодыкі бяз скальпэлю. У 1990‑я ён навучаў падобным тэхналёгіям беларускіх калегаў. Сёньня ўсе яны зь вялікай удзячнасьцю згадваюць знанага нямецкага калегу і выказваюць смутак з нагоды ягонай сьмерці.

Сувязь Юргена Вальдшміта зь Беларусьсю пачалася ў 1990 годзе. Гэта адбылося неўзабаве пасьля падзеньня Бэрлінскага муру.

Разам зь іншымі мэдычнымі зоркамі з Заходняга Бэрліна прафэсар Вальдшміт вырашыў напісаць словы падзякі папулярнаму тады ў Нямеччыне савецкаму генсэку Гарбачову. Заходнебэрлінскія лекары прапанавалі Маскве дабрачынную праграму «Berliner Bürger danken» — «Грамадзяне Бэрліна дзякуюць», каб падтрымліваць мэдычныя ўстановы ў пацярпелай ад радыяцыі Беларусі.

Скончыўшы гімназію ва Ўсходняй Нямеччыне, ён як прадстаўнік сям’і з глыбокімі хрысьціянскімі традыцыямі ня меў права атрымаць мэдычную адукацыю. Гэта забаранялі законы тагачаснай ГДР.

Малады чалавек вырашыў уцячы ў Заходні Бэрлін. Каб навучацца ў мясцовым Вольным унівэрсытэце, ён мусіў пацьвердзіць свой атэстат сталасьці і пераздаць некаторыя дысцыпліны. У 1962 годзе Вальдшміт пасьпяхова завяршыў адукацыю ў Заходнім Бэрліне і неўзабаве абараніў першую дысэртацыю.

«Я працаваў у розных мэдычных спэцыялізацыях, стажаваўся ў вядучых прафэсараў Эўропы і ЗША, — згадваў Вальдшміт. — Ад 1970‑га пачаў кіраваць клінікай дзіцячай хірургіі пры заходнебэрлінскім Вольным унівэрсытэце. Мяне сталі запрашаць на апэрацыі і лекцыі ў розныя клінікі сьвету. Адзіным месцам, дзе мяне не хацелі бачыць, была родная Ўсходняя Нямеччына».

Прафэсар быў перакананы, што падзеньне Бэрлінскага муру дало найвялікшы шанец усім ягоным усходнеэўрапейскім калегам.

Галоўны дзіцячы хірург Беларусі, загадчык катэдры дзіцячай хірургіі Васіль Аверын, як і іншыя ягоныя калегі, лічыць сябе вучнем прафэсара Вальдшміта. Зь нямецкім калегам ён правёў дзясяткі супольных апэрацыяў як у Менску, так і у Бэрліне.

«Я вось тут сказаў нашым хірургам пра Вальдшміта, дык яны вельмі смуткуюць, бо ведаюць яго добра як аднаго зь піянэраў лазэрнай і малаінвазійнай хірургіі. З падобнымі мэтодыкамі ў пацыентаў значна менш ускладненьняў пасьля апэрацыі. Дзеці па сунасьці ўжо на другі дзень лётаюць, ім нічога не баліць», — кажа Аверын.

Сёньня ў Дзіцячым хірургічным цэнтры брыгада хірургаў на чале з Аверыным правяла адну з галоўных апэрацыяў Вальдшміта — рэканструкцыю мачавога пухіра.

«Апэрацыя рэканструкцыі мачавога пухіра — калі пухір ня мае пярэдняй сьценкі і ў хлопчыка па сутнасьці няма пэніса. Калі ў 1990‑м Вальдшміт да нас прыяжджаў, то мы такую першую апэрацыю рабілі. Я тады быў у яго асыстэнтам. З таго часу прайшло больш за дзесяць гадоў. Сёньня, вось толькі што, мы скончылі падобную апэрацыю — апэравалі месячнага хлопчыка. Хочацца думаць, што Вальдшміт ухваліў бы нашу працу».

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ16

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць