Эканоміка1414

У ашмянскага фермера забілі 600 свіней

Захады супраць распаўсюду вірусу афрыканскай чумы сьвіней у выглядзе масавага зьнішчэньня пагалоўя з калгасных фэрмаў і прыватных падворкаў абарочваюцца ня толькі матэрыяльнымі, але і маральнымі стратамі.
Фэрмэр з Ашмянскага раёну на Гарадзеншчыне Іван Гарлуковіч у адзін дзень страціў усё, да чаго ішоў доўгія гады, — сьвіны статак у 600 галоў. Як жыць далей? Разам са збанкрутаваным фэрмэрам такім пытаньнем задаюцца ўсё больш беларусаў.

Аднавяскоўцы Івана Гарлуковіча ў шоку: вэтэрынары за дзень усыпілі ўсіх сьвіней у гаспадарцы пасьпяховага прадпрымальніка. На фэрме ў вёсцы Навапольле пад Ашмянамі, дзе раней віравала жыцьцё, цяпер магільная ціша: «Так, усіх забралі, падчыстую. Цяпер у вёсцы, мусіць, ні ў кога сьвіней не засталося — людзі са страху пакалолі бяз часу, каб толькі не аддаваць. У нас тут у асноўным старыя жывуць, дык і так няшмат трымалі, можа, хаты дзьве-тры. Але і тыя ўсіх парэзалі».

Карэспандэнт: «А ў фэрмэра шмат сьвіней было?»

«Ну, так, дзесьці 600 зь лішкам галоў. Была вялізная сьвінафэрма. Таму ўдар быў для яго вельмі моцны».

Сам Іван Гарлуковіч да размоваў ня надта ахвочы — ад такой страты адысьці няпроста. Запытваю — дык ці сапраўды забралі ўсё падчыстую?

«Ну, як забралі? Не забралі, а закапалі, зьнішчылі, нічога не пакінулі... Але ведаеце, не хачу я гаварыць гэта па тэлефоне...»

Марыя Антонаўна, маці пацярпелага фэрмэра, у роспачы: столькі гадоў руплівай працы сына закапана разам з усім статкам: «Усіх забралі, мой ты панок, няма ніводнага (плача). І гэта ж ні карантыну ніякага не было, нічога. Выклікалі гарадзенскіх лекараў, тыя сказалі, што ходзіць нейкая чума ці штосьці такое. А цяпер людзі гавораць, як хто хоча. Я во толькі з касьцёла, дык чула, як казалі — гэта ён наўмысна зрабіў, нейкай атруты даў сьвіньням. Што за глупства? Нашто ж так абгаворваюць? Божа мой, божачка. Я дык, вядома, ужо старая, што мне адмерана — большага ня трэба. Цяпер прашу ў божанькі, каб толькі майму сыночку паслаў здароўечка. Павінна ж быць нейкая справядлівасьць. Падумаць толькі — усю фэрму забралі! Можа, хоць нешта падкінуць — жыць за што?»

І хоць на Гарадзеншчыне карантын афіцыйна абвешчаны толькі ў вёсцы Чапунь Івейскага раёну, геаграфія барацьбы зь вірусам афрыканскай чумы імкліва пашыраецца.

Як у выпадку з гаспадаркай Івана Гарлуковіча, якая дагэтуль фармальна не трапляла ў небясьпечную зону, «сьвіныя ліквідатары» працуюць у Валожынскім, Карэліцкім, Наваградзкім, а цяпер і ў Ашмянскім раёнах.
Апроч таго, татальная зачыстка падворкаў ідзе ў шэрагу рэгіёнаў Менскай, Берасьцейскай і Віцебскай абласьцей.

Найбольш балючыя для людзей пытаньні — ня толькі прымусовае зьнішчэньне сьвінога пагалоўя, што наўпрост адбіваецца на харчовай бясьпецы, а і абяцаная кампэнсацыя стратаў. Як кажуць жыхары вёскі Козевічы побач з «чумным эпіцэнтрам» у Чапуні, сьвіней у іх забралі яшчэ пры канцы чэрвеня, а грашовых разьлікаў няма дагэтуль:

«16 тысяч рублёў за кіляграм — такую абяцалі кампэнсацыю. І тое з умовай: якое само пала — за яго, натуральна, нічога, але якое прымусова забіраюць — здаровае ці нездаровае — за тых абяцалі заплаціць. Бо гэтыя службы не цырымоняцца: усыпляюць — і забіраюць».

Карэспандэнт: «Выглядае, што сама меней год нельга будзе сьвіней трымаць?»

«Ды што год? Можа, два, а можа, і тры. Ніхто ня ведае. Нехта казаў, што менш як на два гады можаце нават не разьлічваць. Але некаторыя настройваюць, што тры гады — гэта яшчэ добра будзе».

Паводле інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня, афрыканскую чуму сьвіней занесьлі ў Беларусь разам з імпартаванымі камбікармамі.
Аднак жыхары пацярпелых вёсак лічаць, што вірус прыйшоў з Налібоцкай пушчы, вакол якой і гуртуюцца ачагі афрыканскай чумы: «Адкуль гэтая навала? А хто ж яго ведае! У нас тут людзі думаюць, што ад дзікоў зь лесу прыйшла, адкуль яшчэ гэтая чума магла зьявіцца? Бо ў нас тут столькі дзікоў, уявіць сабе ня можаце: бульба была, дык ня толькі поле, усе дарогі вакол перарылі. А потым мор пачаўся: да апошняй хаты ў вёсцы парасяты прыйшлі ды ўсе паздыхалі пад плотам. Забіралі адтуль днямі. Дык калі ўжо гэтая зараза дзікоў узяла, то хатніх сьвіней тым больш паваліць. Было, калі дажджы моцныя лілі з боку лесу, парнасьць пайшла, мокра было, то ўсё гэта, відаць, і прынесла заразу».

Некалькі месяцаў беларускія ўлады хавалі інфармацыю пра вірус афрыканскай чумы сьвіней. Калі ў красавіку пачалі прыходзіць весткі пра масавы забой сьвіней на сьвінакомплексе «Ўсходні» ў Баранавіцкім раёне, чыноўнікі запэўнівалі: падзеж не перавышае санітарных нормаў, падставаў для панікі няма. Пасьля ж таго, як расейскія вэтэрынарныя службы на падставе ўласных аналізаў пацьвердзілі, што ў Беларусі зафіксаваная ўспышка афрыканскай чумы, мясны імпарт сьледам за Расеяй прыпынілі Ўкраіна, Літва і Латвія.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту10

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён13

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць