Выступ Міхала ў першы конкурсны дзень
Перамогу ў XXII Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні«Віцебск-2013» на «Славянскім базары ў Віцебску» атрымаў прадстаўнік Польшчы Міхал Качмарэк.
Позна ноччу ў фестывальным Віцебску завершыліся выступы другога дня ўдзельнікаў конкурсу, што выконвалі эстрадную песню ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга.
Строгае журы на чале з народнай артысткай Расіі Ларысай Долінай адказна падышло да выканання сваёй задачы і вельмі скупа выстаўляла максімальныя балы.
І раптам… «О, божа, паглядзіце, якія балы!», — не стрымаў эмоцый вядучы Дзяніс Дудзінскі.Ён размаўляў з Міхалам і выпадкова кінуў погляд табло, дзе з'явіліся балы.
А паглядзець было на што: абсалютныя 100 балаў, адзіныя за ўсе два конкурсныя дні, радавалі вока і прымушалі захоплена паўтараць усіх зноў і зноў: «100 балаў!».Чыстая перамога плюс 96 балаў за першы выхад на сцэну, і ў выніку 196 балаў, які пакінуў далёка ззаду астатніх канкурсантаў. Бліжэйшы супернік паляка — прадстаўніца Харватыі Сабрына — засталася ад яго на адлегласці 7 балаў. Яе выступ заслужыла ад журы 96 балаў з агульным вынікам у 189 балаў.
У топ прэтэндэнтаў на ўзнагароды конкурсу ўваходзяць таксама Яўген Андрыянаў (Малдова) з 188 баламі, які атрымаў напярэдадні 99 балаў, але слаба выступіў у першы дзень конкурсу (89 балаў); Арчыл з Грузіі (92+92) і румын Крысці (97+86), якія набралі за два выхады на сцэну адпаведна 184 і 183 балы.
Выступленне беларуса Аляксандра Салаўёва журы палічыла менш уражлівым, чым у першы дзень, і ацаніла 84 баламі. Усяго ж ён набраў 182 балы і займае шосты радок у рэйтынгу канкурсантаў.
Канчатковае падвядзенне вынікаў конкурсу з абвяшчэннем імёнаў пераможцаў і заваяваных імі ўзнагарод адбудзецца сёння ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я.Коласа.
У гутарцы з карэспандэнтам БелТА прэтэндэнт на
«У маёй творчай кар’еры заваяванне гэтай ступені стане дадатковым стымулам для далейшага развіцця і ўдасканалення свайго выканальніцкага майстэрства.А па вяртанні дадому мяне чакае праца, праца і яшчэ раз праца», — дадаў артыст, адзначыўшы, што восенню 2013 года плануе выпусціць альбом, у які ўвойдуць новыя кампазіцыі ў стылі
Каментары