Грамадства

Ірына Сухій: Мы маем шанцы паменшыць шкоду, якую нанясе кітайскі парк

Смалявіцкі райвыканкам праводзіць грамадскія абмеркаванні праекта «Дэталёвы план тэрыторыі першачарговага засваення Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка». Яшчэ не расстаўленыя кропкі над «і» ў першым этапе грамадскіх абмеркаванняў, вынікі якога аспрэчваюць эколагі, але ўлады спяшаюцца прыступіць да засваення кітайскіх грошай.

Да якіх наступстваў можа прывесці такая спешка? Пра гэта ў інтэрв’ю «СН-плюс» разважае кіраўнік ГА «Экадом» Ірына Сухій.

— «Экадом» і вашыя калегі з таварыства «Зялёная сетка» патрабуюць ад пракуратуры Мінскай вобласці праверыць законнасць дзяржаўных экспертыз праекта «Генеральны план"Кітайска-беларускі індустрыяльны парк». Што менавіта і чаму выклікае ў вас сумневы?

— Напрыклад, той факт, што

экалагічная экспертыза праведзеная раней за будаўнічую: па заканадаўстве ўсё з дакладнасцю да наадварот.

Мы своечасова, з захаваннем усіх тэрмінаў, падалі дакументы аб правядзенні грамадскай экалагічнай экспертызы, аднак яшчэ раней Камітэт аховы прыроды Мінскай вобласці зрабіў сваю, а гэта таксама супраць правілаў.

Не ведаю, куды і навошта спяшаліся чыноўнікі. Падкрэслю: усе спецыялісты згодныя з намі — занадта шмат неадпаведнасцяў і парушэнняў у генплане, занадта шмат недапрацовак і праблем.

— Якія самыя відавочныя парушэнні выявілі эксперты?

— Мы рэкамендавалі разгледзець альтэрнатыўную тэрыторыю для размяшчэння кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. Для гэтага ёсць важкія падставы.

Дакумент «Генеральны план кітайска-беларускага індустрыяльнага парка» змяшчае інфармацыю ў вельмі агульным выглядзе, якую немагчыма выкарыстоўваць для дэталёвай ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

Навідавоку парушэнне патрабаванняў дзейнага заканадаўства, у тым ліку — прэзыдэнцкага ўказу № 253.

Мы настойваем, што неабходна выключыць тэрыторыю рэспубліканскага біялагічнага заказніка «Валмянскі» і мясцовага біялагічнага заказніка «Маяк» з межаў зямельнага ўчастка, на якім плануецца размяшчэнне індустрыяльнага парка.

Генплан уключае комплекс мерапрыемстваў па абыходжанні з адкідамі.

Пры станоўчых горадабудаўнічых умовах (транспарт, інжынерныя камунікацыі, блізкасць аэрапорта, водазабор) маецца шэраг экалагічных праблем. Напрыклад,

высечка 2756,0 га элітнага лесу парушыць асяроддзе аздараўлення Мінска.

Рэалізацыя генплана немагчымая праз супярэчнасці заканадаўству пры дзейных праектах водаахоўных зон і прыбярэжных палос водных аб’ектаў, пры існым мэтавым прызначэнні земляў, а таксама ў межах зоны адпачынку мясцовага значэння «Вясёлка».

На падставе ўсяго гэтага мы не рэкамендуем зацвярджаць генеральны план КБІП.

— Пакуль эколагі ставяць пад сумнеў вынікі першага этапу абмеркаванняў, Смалявіцкі райвыканкам пачаў ужо грамадскія абмеркаванні праекта…

— Працэс сапраўды пайшоў далей, хоць не расстаўленыя кропкі над «і» ў першых слуханнях. Мы зараз спрабуем паўплываць на сітуацыю, таму і звярнуліся ў пракуратуру праз парушэнне парадку правядзення экспертыз.

З іншага боку, заявілі аб правядзенні незалежнай экалагічнай экспертызы «Дэталёвага плана тэрыторыі першачарговага засваення кітайска-беларускага індустрыяльнага парка».

Некаторыя не разумеюць: калі мы — праціўнікі гэтага праекта ў цэлым, чаму мы ўвязваемся ў грамадскія абмеркаванні кожнага этапу? Стаўшы ў позу, крычучы на кожным скрыжаванні, што мы супраць кітайскага парка, не спрабуючы адстойваць сваю пазіцыю на кожным этапе, толькі пакажам сваю слабасць. Калі паслядоўна падаеш доказы парушэнняў, у канчатковым выніку можна паўплываць на будаўніцтва тэхнапарку.

Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам Орхускай канвенцыі, якая прадугледжвае ўдзел грамадскасці пры прыняцці рашэнняў. І Беларусь павінна гэтаму вучыцца.

— Улада да эколагаў не прыслухоўваецца, а падняць грамадскасць на вырашэнне праблем, наўпрост не звязаных з дабрабытам, немагчыма. Вы не спрабавалі для вырашэння праблемы кітайска-беларускага парку выкарыстоўваць механізмы Еўрапейскага дыялогу аб мадэрнізацыі, напрыклад?

— Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі — стратэгічны інструмент, там ніхто не будзе разбірацца з канкрэтным кітайскім паркам. ЕДМ працуе з стратэгічнымі планамі развіцця.

Калі ў працэсе нашых дзеянняў набярэцца дастаткова матэрыялу для падачы скаргі ў Камітэт па адпаведнасці Орхускай канвенцыі, то мы падамо скаргу. Але да таго моманту, калі гэтую скаргу разгледзяць і вынесуць рэкамендацыі, парк ужо пабудуюць.

Аднак гэта трэба рабіць. Мы маем шанцы зменшыць шкоду, якую ён нанясе. Калі наогул не звяртаць увагі на праблему, кітайцы ўсё зробяць па-свойму. Пільная ўвага грамадскасці прымушае паводзіць сябе больш сур’ёзна. І кітайскія інвестары, і беларуская адміністрацыя разумеюць: за імі сочаць — гэта яшчэ адзін урок Еўрапейскага дыялогу мадэрнізацыі.

— Улады ўвесь час ігнаруюць эколагаў. Пра іх згадваюць падчас маштабных кампаній, такіх, як будаўніцтва Астравецкай АЭС, і пачынаюць затыкаць рот. Можна змяніць такую практыку ў прынцыпе?

— Улады ігнаруюць не толькі нас: па сутнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў — гэта міністэрства трэцяй або чацвёртай катэгорыі. Беларускія ўлады да экалогіі ў цэлым ставяцца па рэшткавым прынцыпе — я думаю, у гэтым праблема. Дарэчы, па некаторых пытаннях у нас з Мінпрыроды цалкам аднолькавыя пазіцыі, але міністэрства дакладна гэтак жа не можа абараніць прынцыпы аховы навакольнага асяроддзя ў Саўміне. Мінпрыроды там фактычна супраць усіх міністэрстваў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні42

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

Аказваецца, у мужчын таксама існуюць «месячныя»10

З расійскага палону вярнуўся ўкраінскі вайсковец, якога тры гады лічылі загінулым і нават пахавалі3

Мікалай Чаргінец напісаў ліст Трампу і пахваліўся купленымі дыпломамі31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні42

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць