«Так, — пацвердзіў сп. Андрэй інфармацыю, што напісаў заяву на выхад з Саюза пісьменнікаў Беларусі. — Але не хачу каментаваць пакуль».
Федарэнка лічыцца адным з самых цікавых сучасных аўтараў. Яго кнігі два гады запар уваходзяць у шорт-ліст літаратурнай прэміі Гедройца. У мінулым годзе ён пакінуў працу ў газеце «ЛіМ».
Саюз пісьменнікаў Беларусі быў створаны ў 2005 тымі літаратарамі, хто падтрымлівае Лукашэнку. На чале новай арганізацыі паўстаў генерал Мікалай Чаргінец. Уступаць у СПБ былі вымышаны фактычна ўсе пісьменнікі, хто працаваў у дзяржаўных структурах.
Каментары