Грамадства

1 жніўня даражэе праезд у міжгародніх аўтобусах

1 жніўня ў сярэднім на 9% павялічыцца кошт праезду ў міжгародніх аўтобусах рэгулярных зносін, якія належаць дзяржпрадпрыемству «Мінсктранс».

Тарыф за адзін кіламетр на звычайных маршрутах складзе: у аўтобусах агульнага тыпу — 420 рублёў, аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 432 рублі, на хуткасных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу — 544 рублі, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 564 рублі, на дадатковых рэйсах у аўтобусах агульнага тыпу — 566 рублёў; у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 584 рублі, на экспрэсных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу — 630 рублёў, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 650 рублёў.

Тарыфы на аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах на міжгародніх маршрутах за адзін кіламетр праезду ўстанаўліваюцца асобна для наступных маршрутаў: «Мінск — Гродна» цераз Баранавічы і «Мінск — Слонім» цераз Баранавічы 358 рублёў; «Мінск — Магілёў» — 384 рублі; «Мінск — Мацькаўцы», «Мінск — Пасадзец», «Мінск — Раванічы», «Мінск — Трабы» — 462 рубля; «Мінск — Пінск» цераз Клецк — 440 рублёў; «Мінск — Пінск» цераз Баранавічы — 300 рублёў.

Тарыфы на перавозку дзяцей ад 5 да 10 гадоў у рэгулярных зносінах на міжгародніх маршрутах устанаўліваюцца ў памеры 50% ад кошту. Скідка не распаўсюджваецца на маршруты, якім прысвоены нумар са знакам «К», якія не адносяцца да перавозак транспартам агульнага карыстання.

Права на праезд па гэтым тарыфе даецца на падставе пасведчання аб нараджэнні (дакумента, які сведчыць асобу) ці дакумента, што сведчыць асобу аднаго з бацькоў, у якім ёсць адзнака пра дзяцей.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ6

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»77

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа3

Для Пуціна ў Сочы пабудавалі новую рэзідэнцыю3

Трамп з Сі Дзіньпінам дэманстравалі ў Вашынгтоне «сапраўды вялікае сяброўства»8

Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды памяняў працу11

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

Журналістаў, якім Трамп забараніў з'яўляцца ў Белым доме, зноў сталі туды пускаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ6

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць