Грамадства33

У БДУІРы прахадны бал дасягаў 360

Сёлета ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі значна вырас мінімальны прахадны бал, заявіў журналістам рэктар ВНУ Міхаіл Батура 29 ліпеня напярэдадні публічнай працэдуры залічэння абітурыентаў на дзённую бюджэтную форму навучання ва ўніверсітэце.

Паводле слоў рэктара, летась мінімальны прахадны бал у ВНУ складаў 219, а сёлета — 263 для гарадскіх абітурыентаў і 241 — для сельскіх.
«Прахадны бал павялічыўся на 40 адзінак. Гэта зрабілі самі абітурыенты, таму што лепш прайшлі тэставанне», — адзначыў ён.

Паводле меркавання Батуры, вялікую ролю ў гэтым працэсе сыграла ўвядзенне мінімальных значэнняў ЦТ, неабходных для паступлення ў ВНУ, якія «мабілізавалі абітурыентаў».

Найбольш папулярнымі спецыяльнасцямі сёлета сталі «Інфарматыка і тэхналогіі праграміравання» (прахадны бал — 360) і «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» (340 балаў), адзначыў Батура.

Сёлета ў ВНУ адкрылася новая спецыяльнасць «Праграмныя мабільныя сістэмы», на якую зафіксаваны конкурс 4 чалавекі на месца, а прахадны бал — 310. Паводле слоў Батуры, на гэтай спецыяльнасці дыстанцыйнае навучанне змогуць праходзіць таксама жыхары ЗША.

У ВНУ з’явілася новая англамоўная спецыяльнасць — «Інжынерна-псіхалагічнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій». Усяго ва ўніверсітэце навучанне на англійскай мове вядзецца па чатырох спецыяльнасцях, якія, паводле слоў Батуры, папулярныя сярод замежных грамадзян.

Паводле слоў рэктара БДУІР, сёлета спецыялісты ВНУ дапамагаюць калегам з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А.Сахарава ўкараняць аўтаматызаваную сістэму залічэння абітурыентаў. У БДУІР гэтая сістэма ўжо функцыянуе. Як растлумачыў Батура, пры дапамозе яе абітурыенты спачатку залічваюцца ва ўніверсітэт у цэлым, а затым размяркоўваюцца па факультэтах зыходзячы са складзенага імі спісу сямі прыярытэтных спецыяльнасцяў.

«Я думаю, што яны (іншыя ВНУ, якія тэстуюць праграму) застануцца задаволеныя, таму што сістэма бездакорна працуе, сумленна і аб’ектыўна», — адзначыў Батура.

Каментары3

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць