Грамадства11

Кошт участкаў у Мінску ля продажу ў прыватную ўласнасць дасягае Br860 млн

Стартавы кошт зямельных участкаў на аўкцыёнах у Мінску для прадастаўлення ў прыватную ўласнасць дасягае Br860 млн, паведаміў на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме дырэктар Мінскага гарадскога цэнтра нерухомай маёмасці Станіслаў Коцікаў.

У 2012 годзе ў сталіцы праведзена 22 аўкцыёны і рэалізавана 24 участкі, у 2013 годзе — 15 аўкцыёнаў, прададзена 20 участкаў на суму больш як Br19 млрд. Усяго пакупнікам прапануецца 102 участкі (на права арэнды, праектавання і будаўніцтва, у прыватную ўласнасць).

«Калі па пляцоўках, прапанаваных у арэнду, попыт ёсць, яны прывабныя для размяшчэння аб’ектаў гандлю, грамадскага харчавання, аказання паслуг насельніцтву, то 22 участкі для прадастаўлення ў прыватную ўласнасць для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў, на жаль, у бягучым годзе не знайшлі пакупнікоў. Яны выстаўляліся неаднаразова, некаторыя па 7–9 разоў, але з-за высокага кошту не былі запатрабаваны», — адзначыў Станіслаў Коцікаў.

Паводле яго слоў, павелічэнне кадастравай вартасці зямлі сёлета паўплывала на канчатковы кошт.

Так, калі раней некаторыя ўчасткі ў раёне вул. Папярнянскай каштавалі каля Br450 млн., то цяпер — Br860 млн.
«Іх не бралі і па папярэдняй цане, не гаворачы ўжо пра лічбу ў амаль Br1 млрд. Трэба шукаць іншыя падыходы да іх рэалізацыі, можа, прапанаваць у арэнду на 99 гадоў», — адзначыў Станіслаў Коцікаў.

Таксама праводзіліся аўкцыёны па продажы аб’ектаў, у бягучым годзе ад гэтага віду дзейнасці ў даход горада паступіла Br111 млрд. (за ўвесь 2012 год — Br123,6 млрд.). Вырасла рэзультатыўнасць таргоў. Адбыліся аўкцыёны на прадастаўленне ў арэнду пляцовак для рэалізацыі агародніны, садавіны, квасу, марожанага і іншых памяшканняў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

Ці ўдарыць армія ЗША па Іране і ці дапаможа ёй Ізраіль?4

Што Толкін і яго пярсцёнкі тлумачаць нам пра Лукашэнку лепш за палітолагаў15

З жорсткай калоніі ў Зарэччы вызвалілася палітзняволеная СЕО-менеджарка Настасся Пакаташкіна

Затрымалі падазраваную ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў Львове1

Ад вершаў для самых маленькіх перад сном да «беларускай мангі» для падлеткаў. Што чытаць дзецям на роднай мове

«Яно ўжо ў дарозе!!!»: Трамп заявіў аб адпраўцы плывучага шпіталя ў Грэнландыю11

Нарвегія выйграла медальны залік Алімпіяды. Столькі золата не было яшчэ ніколі2

У Мсціслаўскім раёне сямейная пара загінула праз пажар у суседняй кватэры

«Эканамічны тэрор». Расія ўдарыла па амерыканскай кандытарскай фабрыцы ў Сумскай вобласці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць