Вайна

«Эканамічны тэрор». Расія ўдарыла па амерыканскай кандытарскай фабрыцы ў Сумскай вобласці

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга паведаміў аб чарговай расійскай атацы, цэллю якой стаў неваенны аб'ект — вытворчыя магутнасці амерыканскай карпарацыі Mondelez у горадзе Трасцянец Сумскай вобласці. 

Гэтае прадпрыемства з’яўляецца адным з найбуйнейшых інвестыцыйных праектаў ЗША ва Украіне і працуе на рынку з сярэдзіны 1990‑х гадоў.

Ракета трапіла ў адзін з вытворчых карпусоў. На шчасце, абышлося без ахвяр, аднак інфраструктуры нанесена значная шкода.

Андрэй Сібіга падкрэсліў, што фабрыка выпускае выключна харчовую прадукцыю і не мае ніякага дачынення да ваеннай сферы: «Гэта не ваенная цэль, а фабрыка, якая працуе з 1990‑х гадоў, выпускаючы сусветна вядомыя брэнды, даючы працу ўкраінцам і робячы ўнёсак у нашу і амерыканскую эканоміку».

Кіраўнік украінскага МЗС акцэнтаваў увагу на тым, што такія ўдары з'яўляюцца прамой атакай на эканамічныя інтарэсы ЗША.

Паводле яго слоў, дзеянні Крамля робяць немагчымым любы дыялог аб эканамічным супрацоўніцтве з Вашынгтонам: «Масква не можа казаць пра эканамічны дыялог са Злучанымі Штатамі, атакуючы вытворчыя аб'екты, якія належаць ЗША. Удары па мірнай прамысловасці — гэта не вайна, гэта наўмысны эканамічны тэрор».

Фабрыка ў Трасцянцы — гэта гіганцкая кандытарская вытворчасць, дзе вырабляюць шакалад Milka і «Корона», печыва Oreo, бісквіты «Барні», а таксама прадукцыю брэндаў TUC, Halls і Dirol.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы36

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Памяняліся правілы відэаназірання ў Беларусі

У «Мінск-Свеце» будзе яшчэ адзін вялікі гандлёвы цэнтр. Вось як ён выглядае ўсярэдзіне1

У былога палітвязня Канстанціна Залатых знайшлі рак ныркі. Ён просіць дапамогі1

Эвакуяваных жыхароў Алешак будуць перапраўляць ва Украіну праз Беларусь1

У Беларусі надта падаражэла чырвоная ікра3

«Байсол» расказаў, як фонд падманулі: невядомыя прыдумалі рак сапраўднай жанчыне і даслалі фэйкавыя дакументы6

Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы36

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць