Здарэнні1818

Мінскі міліцыянер прымушаў прастытутак да «суботнікаў»

Лейтэнанта мінскай міліцыі адправілі ў суд за занадта моцную любоў да прастытутак. Яму прад’яўлена абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай.

У лютым Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі (ГУУБ) МУС зацікавілася дзейнасцю лейтэнанта міліцыі РУУС Фрунзенскага раёна Мінска.

Лейтэнант працаваў у органах унутраных спраў з 2007 года і паспеў даслужыцца ўсяго да інспектара-дзяжурнага ГАМ-3 (гарадскі аддзел міліцыі). Цікавасць ва ўласнай бяспекі 25-гадовы міліцыянер выклікаў тым, што ён прымусіў дзвюх дзяўчат, якія прыехалі ў Мінск з Гродзенскай вобласці, каб падзарабіць прастытуткамі, аказваць яму інтымныя паслугі бясплатна.

Гаворка ідзе пра так званыя «суботнікі», падчас якіх дзяўчаты бясплатна абслугоўваюць свой «дах». Для ціску на дзяўчат лейтэнант выкарыстаў легенду, што ён з’яўляецца аператыўнікам аддзела маральнасці і процідзеяння гандлю людзьмі. Маўляў, вы мяне аблашчаце, а я вас чапаць не буду.

У ходзе дадатковай праверкі высветлілася, што такім чынам абвінавачаны апрацаваў не дзвюх, а больш за 10 дзяўчат, кожная з якіх яго бясплатна абслугоўвала.
Матэрыялы праверкі былі перададзеныя ва ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску, які распачаў у дачыненні да міліцыянта крымінальную справу па прыкметах здзяйснення ім злачынства па ч.2 арт.424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), якая прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі З органаў унутраных спраў лейтэнант таксама быў адразу ж звольнены за здзяйсненне ўчынку, які дыскрэдытуе высокае званне супрацоўніка МУС. Зрэшты, улічваючы асаблівую пікантнасць злоўжыванняў і той факт, што ад гэтага ніхто не пацярпеў, акрамя іміджу супрацоўнікаў міліцыі, міліцыянера не сталі нават арыштоўваць і пакінулі на волі.

Як распавялі ў Следчым камітэце, расследаванне крымінальнай справы ўжо завершана.
Матэрыялы перададзеныя ў суд і туды ж адправіцца цяпер ужо былы супрацоўнік мінскай міліцыі. Чакаецца, што слуханні пачнуцца ўжо ў жніўні, але, улічваючы спецыфіку справы, у якой гаворка пойдзе пра асабістае жыццё мноства людзей, разгляд, хутчэй за ўсё, пройдзе за зачыненымі дзвярыма.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла14

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі19

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла14

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць