Грамадства99

19 жніўня праваслаўныя святкуюць Яблычны Спас

Незадоўга да Галгофы, Ісус Хрыстос узняўся з трыма апосталамі — Пётрам, Якубам і Янам — на гару Табор у Галілеі, дзе «перамяніўся перад імі. Аблічча Ягонае заззяла, быццам сонца, а вопратка сталася белай як святло».

Апосталы пабачылі, як прарокі Ілля і Майсей гавораць са Збаўцам. «І вось светлая хмара пакрыла іх, і з хмары быў чутны голас, які казаў: «Гэта Сын Мой любы, якога Я ўспадабаў: Яго слухайце!», — стаіць у Евангеллі.

Лічыцца, што на Таборы Хрыстос упершыню паказаў людзям Сваю Боскую сутнасць. Вучні асэнсавалі, што перад імі не проста прарок, але сам Госпад. Лічыцца, што сённяшняе свята нагадвае вернікам пра неабходнасць духоўнага перамянення і ўдасканалення.

На Спаса у цэрквах свянцалі яблыкі і іншую садавіну. У гэтае свята робіцца паблажка тым, хто трымаецца Спленскага посту — дазволена спажываць рыбу і віно.

Старадаўнiя паданнi казалі, што ў дзень Яблычнага Спаса Госпад адорвае душы ўсiх памерлых дзяцей райскiмi яблыкамi — першымi пладамi новага ўраджаю. Таму ў каго хто памёр з блізкіх, той не еў яблык да Спаса, каб на тым свеце блізкаму не застацца без яблык.

Пра Спас ёсць шмат прымавак і прыкметаў.

Калi буслы адлятаюць з поўдня Беларусі раней за Спас, восень будзе ранняя і халодная. Калі пазней за Спас — мяккая i цёплая.

Прыйшоў Пятрок — апаў лiсток, прыйшоў Iлья — апала два, прыйшоў Спас — пайшло лета ад нас.

Якi другi Спас, такi i студзень.

Спас — усяму час.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску64

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах1

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў расказаў, як пяць гадоў працаваў на «Спутніку» і колькі зарабляў47

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема9

Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі1

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

Вілу Мусаліні прадалі за 1,2 мільёна еўра2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску64

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць