Грамадства44

Нацбанк запярэчыў Следчаму камітэту: Няможна патрабаваць пашпарт пры аплаце карткай

Нацыянальны банк у сваім паведамленні нагадаў, што ніхто не можа патрабаваць абавязкова паказваць пашпарт ці іншае пасведчанне асобы пры безнаяўных разліковых аперацыях з банкаўскімі карткамі.


«Абавязковае патрабаванне аб прад’яўленні трымальнікам карткі дакумента, які пацвярджае асобу, пры аплаце тавараў (паслуг) у арганізацыі гандлю (сэрвісу), нарматыўнымі прававымі актамі Нацыянальнага банка і правіламі плацежных сістэм не ўстаноўлена», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Нацбанк нагадвае, што асноўным пацверджаннем правядзення аперацыі з’яўляецца подпіс кліента на квітку ці ўвядзенне ПІН-кода.


«У адпаведнасці з Інструкцыяй пацвярджэннем здзяйснення аперацыі пры выкарыстанні карткі з’яўляецца карт-чэк.

Трымальнік карткі, уводзячы ПІН-код або падпісваючы карт-чэк, прызнае правільнасць названай у карт-чэку сумы і тым самым дае ўказанне банку на спісанне гэтай сумы са свайго банкаўскага рахунку», — тлумачыцца ў паведамленні.
Касір можа прапанаваць паказаць пасведчанне асобы толькі ў спрэчных выпадках: калі подпісы на квітку і картцы не супалі ці калі купец спрабуе расплаціцца карткай на чужое імя.

Таксама Нацбанк засяроджвае ўвагу, што перадаваць сваю картку для карыстання іншай асобе катэгарычна забаронена.

«Трымальнік карткі абавязаны паставіць асабісты подпіс на адваротным баку карткі і захоўваць свой ПІН-код (персанальны ідэнтыфікацыйны нумар) ў таямніцы. Перадача карткі і ПІН-кода да яе трэцяй асобе, які не з’яўляецца трымальнікам карткі, забароненая. У выпадках, калі ў кліента ўзнікае неабходнасць даць права карыстацца грашовымі сродкамі на сваім банкаўскім рахунку іншай асобе (напрыклад, жонцы, якая знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, або сваяку, які пражывае ў іншым горадзе), уладальнік рахунку можа аформіць у банку-эмітэнта дадатковую картку на імя дадзенай асобы. Пры гэтым парадак выкарыстання картак з’яўляецца стандартным для ўсіх банкаў-эмітэнтаў», — гаворыцца ў паведамленні.


Прэс-рэліз Нацбанка з’явіўся неўзабаве пасля непрыемнай сітуацыі ў адным з мінскіх універсамаў, дзе касіры дзеля выканання прадстаўлення Следчага камітэта адмовіліся абслугоўваць кліентаў без пасведчанняў асобы.

Пасля хвалі абурэння прадстаўнік Следчага камітэта патлумачыў, што адміністрацыя крамы зрабіла памылку, бо касіры не мелі права патрабаваць пасведчанні асобы ад усіх купцоў.
Следчы камітэт разаслаў афіцыйныя паперы ў мінскія крамы з нагадкай касірам быць больш пільнымі для прафілактыкі махлярства пры разліках банкаўскімі карткамі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць