Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»11

Прэзыдэнт у рэйтынгавай пастцы

У Беларусі за апошнія гады перабралі практычна усе магчымыя канцэпты барацьбы за перамены — нічога не працуе! Але… Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

"Сытуацыя стала горшая, тэндэнцыя — лепшая". Гэты жартоўны афарызм Юр'я Дракахруста прэтэндуе на эпіграф канфэрэнцыі "Да новага бачаньня Беларусі". Гэту справу арганізаваў у Кіеве (здагадайцеся з трох разоў, чаму ня ў Менску) Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў.

Бадай, для ўсіх экспэртаў (і неэкспэртаў таксама:) ёсьць відавочным, што сытуацыя ў нас, і найперш у зьвязку з энэргетычным канфліктам, зрушылася. Пытаньне у тым, які кірунак працэсаў. Палітоляг Валер Карбалевіч не выключае аўтарытарнай мадэрнізацыі паводле кітайскай схемы. Эканаміст Павал Данэйка лічыць: патрабаваньні інвэстараў трансфармаваць эканамічную сыстэму ў рэшце рэштаў падштурхнуць і палітычныя зьмены. Сацыёлягі — дык тыя і ўвогуле загналі прэзыдэнта ў "рэйтынгавую пастку":) Маўляў, каб ня страціць папулярнасьць, трэба няспынна падвышаць дабрабыт. А ён, у сваю чаргу, фармуе іншую каштоўнасную гіерархію: патрэбы ў паўнацэннай інфармацыі, самарэалізацыі і г.д.

Зрэшты, ставала на канфэрэнцыі і пэсымістычных нотак: маўляў, рэжым здольны толькі закручваць шрубы, і гэнае шчасьце нам — надоўга. Хтосьці заклікаў калег-мысьляроў пакінуць барыкады ды генэраваць канцэпцыі ў вежы са слановай косткі. Хтосьці традыцыйна хвастаў палітычную апазыцыю: ня ловіць мышэй, старым лідэрам час на звалку і ўсё такое.

У сваю чаргу, Юры Дракахруст (вядомы многім як аўтар "Праскага акцэнту" на "Свабодзе") сфармуляваў тэзу не зусім паліталягічна, але выразна: "Развагі беларускіх інтэлектуалаў пра шматлікія памылкі апазыцыі зьяўляюцца пераважна ня чым іншым, як кіданьнем пантоў". Зь ягоных слоў, у Беларусі за апошнія гады перабралі практычна ўсе магчымыя канцэпты барацьбы за перамены — нічога не працуе!

"Ад якасьці апазыцыі, — робіць выснову аналітык, — не залежыць, калі адбудзецца зьмена рэжыму. Ад гэтай якасьці залежаць формы, у якіх адбудзецца зьмена: чым ніжэйшая якасьць — тым большая імавернасьць крывавага пераходу. А самае галоўнае — ад якасьці апазыцыі залежыць тое, што будзе пасьля зьмены. Нават калі яна, сёньняшняя апазыцыя, і ня будзе адыгрываць тады галоўнае ролі".

А ў тым, што ніводная рэвалюцыя, нават аранжавая:), ня робіць усіх задаволенымі, можна было лёгка пераканацца, выйшаўшы на Храшчацік. Насупраць мэрыі — намёты пікетоўнікаў. Чалавек з мэгафонам кляймуе ўлады за тое, што зачышчаюць пераходы мэтро ад дробных прадпрымальнікаў. Побач змагаюцца за свае правы нейкія сабакаводы разам з сабакамі:) Бясспрэчны прагрэс у тым, што ніхто не дастае дручком па сьпіне: пікеты пад вокнамі бацькоў гораду — дазволеныя.

Увогуле ж па многіх парамэтрах — нам бы іхнія праблемы!

НА ЗДЫМКАХ:

сацыёляг Андрэй Вардамацкі даводзіць, што беларускі прэзыдэнт апынуўся ў "рэйтынгавай пастцы";

перадвыбарчай агітацыйнай прадукцыі кіеўцы наеліся;

"аранжавая рэвалюцыя" ня вырашыла ўсіх праблемаў;

затое іхні МЗС ужо адной нагой ў Эўразьвязе:)

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках25

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Кацярына Ваданосава ахвяруе 10 тысяч еўра для беларускіх палітвязняў6

Наколькі правамерныя дзеянні міліцыі? На сайце калегіі адвакатаў спыталі пра «Гуканне вясны» ў Гомелі11

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках25

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць