Меркаванні

«Нашы дзяўчаты абсяралі»

У.Шатэрнік у зацемцы «Літва ці Беларусь» («НН», №43) закрануў праблему, на якой топчамся ўвесь апошні час.

Нацыянальная сьвядомасьць заўсёды будуецца на мітах. Як толькі ідэалы, міты СССР былі зруйнаваны — дзяржава разбурылася. Цяпер Расея шукае новыя міты. Літва цалкам узяла ўсю гістарычную спадчыну ВКЛ. Нам таксама трэба браць і карыстацца! Расьце новае пакаленьне, яно аніякае, яно не аб’яднана, ня мае гонару за нацыю, дзяржаву, гісторыю!

Студэнтка-сваячка прысылае зь Нью-Ёрку ліст: «Пазнаёмілася з расейцам і ўзбэкам. Ва ўзбэкаў такі патрыятызм, веданьне жыцьця, стаўленьне да жанчыны з павагай і апекай старэйшага брата, і не вярзуць лухты, як расейцы… Нашы дзяўчаты зноў перад гэтымі пацанамі Беларусь абсяралі».

Як жа яны зьбіраюцца выжываць? Мы сваю моладзь не навучылі любіць Радзіму! Можна падумаць, што ва Ўзбэкістане гісторыя багацейшая за нашу, а ўзровень жыцьця сярэднеэўрапейскі. Але вось яны патрыёты.

Сп.Шатэрнік піша: «Нацыянальная сьвядомасьць ня можа трымацца на мітах, няхай сабе і прыемных». Хачу запярэчыць — нацыянальная сьвядомасьць якраз трымаецца на прыемных для душы гістарычных мітах. Можна прывесьці процьму прыкладаў пра гістарычныя міты суседніх дзяржаў, што ствараюць гонар іх насельнікаў.

Міты нараджаюць гонар ды патрыятызм. Калі ліцьвіны, то рыцары, адважныя і ўзьнёслыя славяне з русымі валасамі і сінявокім позіркам, ветлівыя і шчырыя, талерантныя і адважныя, працавітыя і прафэсійныя, разумныя і эўрапейскія.

На жаль, сучасны Менск — безаблічны горад, пазбаўлены гістарычнай адметнасьці. Праляцела процьма стагодзьдзяў, а ваяры Менскай харугвы, што паляглі на Грунвальдзкім полі, нічым не адзначаны нашчадкамі. А Кірыла Тураўскі, Францішак Скарына, Міндоўг, Вітаўт, канцлер Сапега — якія гістарычныя волаты! Але ў нас нават героям тушэньня пажару на Чарнобыльскай АЭС у Менску няма ні помніка, ні плошчы.

Калі іх няма, то і нас няма, і ня будзе. А калі нас ня будзе — то і вас, «таварышы», а цяперака ўжо «гаспада», таксама ня будзе. Не ўратуецеся сярод маргіналаў, драпежных адмарозкаў. Хоча ці ня хоча ўладнае кола, а будзе вымушана рабіцца Элітай!

Каментары

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ6

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць