Меркаванні1414

Яўген Крыжаноўскі. За мяжу са сваім халадзільнікам

«Усенароднае» абмеркаванне ў Інтэрнэце заявы прэзідэнта пра 100 $ «пошліны» пры выездзе за мяжу не спыняецца ні на хвіліну. Тэма закранула ўсіх і ўсё.

А выказванні высокіх чыноўнікаў у СМІ ў падтрымку гэтага рашэння наогул выклікалі цэлую хвалю абурэння. Здаецца, яшчэ трохі — і пачнецца калі не «аранжавая», то «мытная» рэвалюцыя… Але, па сутнасці, справа выедзенага яйка не варта.

Па-першае, пачнем з таго, што гэта не прынятае яшчэ рашэнне, а проста эмацыйная заява кіраўніка дзяржавы.

Па-другое, наўрад ці такое рашэнне наогул будзе прынята.

А па-трэцяе, калі, не дай Бог, усё ж гэта адбудзецца, то тут ёсць некалькі варыянтаў, якія памякчаць «ўдар» па нашых і без таго няпоўных кішэнях. Прэзідэнт, гаворачы пра 100 $, вядома ж, меў на ўвазе тое, што мы павінны «купляць беларускае». Зусім правільна — хто ж супраць?

Таму кожны, хто збіраецца выязджаць за мяжу, павінен на працягу года збіраць усе чэкі пры куплі нашых айчынных тавараў у нашых жа айчынных крамах. Яйкі, смятана, хлеб, каўбаса, запалкі, соль, трусы і туалетная папера…

Спіс можна працягваць да бясконцасці, так як родная Беларусь вырабляе дзясяткі тысяч найменняў тавараў, а мы, купляючы іх, тым самым падтрымліваем нашага айчыннага вытворцу. Таму чэкі, захаваныя пры пакупках на працягу года, будуць тым самым неабвержным доказам, што перад мытнікамі на мяжы стаіць не нахлебнік і прыхільнік заходняга ладу жыцця (як стылягі 60-х гадоў), а сумленны Патрыёт, які для Радзімы купіў беларускіх тавараў на 100 і больш (што вітаецца) праклятых даляраў.

Галоўнае, каб кіраўніцтва Мытнага камітэта павялічыла колькасць супрацоўнікаў, што будуць пералічваць чэкі,

каб не ствараць чэргаў, так як палічыць сотні чэкаў за малако, бульбу, ніткі, шкарпэткі, шампунь, сала, сурвэткі, мыла, кашулі і да т.п., перавесці ўсё гэта ў даляры па бягучым курсе, выдаць дакумент, які дазваляе Патрыёту, што набыў беларускіх тавараў на патрэбную суму, прайсці мяжу, усё гэта патрабуе шмат сіл і часу.

Але гэта дапаможа стварыць новыя працоўныя месцы, бо новых мытнікаў спатрэбіцца ў дзясяткі, а то і ў сотні разоў больш, чым сёння. Таксама плюс для дзяржавы.

Акрамя гэтага, так як у якасці прыкладу заходняга «барахла» быў згаданы халадзільнік, можна прыехаць на мяжу са сваім халадзільнікам (натуральна, беларускай вытворчасці) і, паказаўшы яго мытні, смела атрымаць ад апошняй «дабро»,

бо любому ясна, што чалавек, які ўжо мае айчынны халадзільнік, купляць замежны не будзе (калі ён адэкватны чалавек, а не прадстаўнік «пятай калоны»).

Праўда, пры гэтым варыянце ўзнікаюць праблемы з самім халадзільнікам: пакінуць на мяжы (але тады прыйдзецца ствараць лагістычныя цэнтры для нашых халадзільнікаў, што, дарэчы, таксама дасць новыя працоўныя месцы) або перці яго з сабой на пракляты Захад (што таксама нядрэнна, так як заўсёды ёсць куды пакласці набытыя прадукты)? Але гэта ўжо чыста тэхнічныя моманты, вельмі нават вырашальныя.

І нарэшце, калі ўсё ж якому-небудзь вычварэнцу (таму што нармальны беларус на гэта ніколі не пойдзе) чамусьці раптам захацелася набыць гэтае заходняе «барахло» (маецца на ўвазе той жа іх хвалёны халадзільнік), то для эканоміі можна (калі ёсць сувязі) дастаць налепку «Атлант» і, купіўшы за праклятыя даляры ці еўра іх быццам бы добры халадзільнік, наляпіць на яго (папярэдне ададраўшы іх хвалёны лэйбл) нашу ганаровую назву.

Тады атрымаецца, што чалавек паехаў за мяжу, каб за іх грошы купіць наш жа халадзільнік… ды тут гаворка наогул можа ісці нават пра ўзнагароду!

Хаця чаму гэта я ворагам дзяржавы (а як яшчэ назваць тых, хто купляе замежныя тавары, жрачку або шмоткі?) падказваю, як падманваць родную краіну…

Карацей, хлопцы, не прытварайцеся, не стварайце на пустым месцы праблемы, а гайдаў крамы за пакупкамі (толькі чэкі не забудзьцеся)!

Каментары14

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак24

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць5

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак24

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць