Эканоміка99

«Уралкалій» не хацеў разрываць супрацоўніцтва з Беларуссю

«Мы чакаем любой прапановы ад Беларусі ці іншай кампаніі» — заявіў намеснік генеральнага дырэктара Уралкалія Джон Маргетс у інтэрв’ю Wall Street Journal.

«Мы адкрытыя да любога легальнага супрацоўінцтва, выгаднага для збыту і цэнаў. Мы практычныя людзі і дзейнічаем у інтарэсах нашых акцыянераў», — заявіў Маргетс.

Паводле яго, як «Уралкалій», так і «Беларуськалій» выйгралі ад сумеснага маркетынгу і збыту прадукцыі з моманту заснавання Беларускай калійнай кампаніі ў 2005 годзе.

Маргетс таксама паведаміў, што рада дырэктараў «Уралкалія» не надта хацела разрываць стасункі з «Беларуськаліем». Аднак да такіх дзеянняў іх змусілі відавочныя доказы таго, што беларуская кампанія прадае вялікія аб’ёмы прадукцыі ў абыход супольнага трэйдэра.

Атрымаць камэнтар ад кіраўніцтва «Беларуськалія» не ўдалося — піша Wall Street Journal

«Уралкалій» страсянуў рынак калійных угнаеньняў, абвясціўшы 30 ліпеня пра разрыў супрацоўніцтва з «Беларуськаліем» і паабяцаўшы зніжаць цану на прадукцыю, адначасова павялічыўшы яе вытворчасць. У адказ на заяву «Уралкалія» Беларусь арыштавала генеральнага дырэктара кампаніі Уладзіслава Баўмгертнера. З 26 жніўня ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

16 верасня стала вядома, што Баўмгертнера могуць выдаць Расіі. Гэта стала магчыма пасля таго, як беларускі бок прыняў рашэнне вылучыць матэрыялы адносна расійскіх грамадзянаў, якія праходзяць па «калійнай справе», у асобную вытворчасць і перадаць іх у Генпракуратуру Расіі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю15

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна з 2014 года дала грамадзянства 52 беларускім добраахвотнікам5

Мінадукацыі замест абавязковага рэестра рэпетытараў створыць іх «вітрыну»2

У Непале пасля разбуральнага апоўзня зніклі сотні турыстаў, дзясяткі загінулых2

У Еўропе спрабавалі падарваць чацвёрты за месяц вайсковы завод

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»27

Беларуская дызайнерка стварыла модную сукенку для індыйскай мадэлі. А ў Індыі вырашылі, што тая проста абгарнулася ў сцяг1

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю15

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць