Улада55

Мядзведзеў гатовы абмеркаваць з Мясніковічам тэму «Уралкалія»

Прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў пра гатоўнасць абмеркаваць з беларускім калегам Міхаілам Мясніковічам тэму «Уралкалія», паведамляе РІА Новости.

«Усе абмяркуем, вядома», — сказаў Мядзведзеў на брыфінгу 25 верасня ў Астане пасля пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета.

Нагадаем, грамадзянін Расіі, гендырэктар «Уралкалія», кіраўнік назіральнага савета беларуска-расійскага ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК) Уладзіслаў Баўмгертнер быў арыштаваны ў Мінску 26 жніўня і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ паводле абвінавачання ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

16 верасня намеснік генпракурора Расіі Аляксандр Звягінцаў паведаміў, што Беларусь прыняла рашэнне вылучыць матэрыялы ў дачыненні да расійскіх грамадзян, якія праходзяць па гэтай крымінальнай справе, у асобную вытворчасць і перадаць іх у Генпракуратуру РФ.

19 верасня на нарадзе па наяўных эканамічных і знешнепалітычных пытаннях Аляксандр Лукашэнка не выключыў магчымасці экстрадыцыі Баўмгертнера ў Расію для правядзення следчых дзеянняў.

20 верасня памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў заявіў, што Крэмль чакае хуткай выдачы Баўмгертнера, аднак гэты працэс «крыху зацягваецца».

«Учарашнія словы прэзідэнта Беларусі дазваляюць спадзявацца, што гэтае пытанне будзе найбліжэйшым часам вырашана», — сказаў ён.

22 і 23 верасня тэма «Уралкалія» тры разы абмяркоўвалася ў Сочы прэзідэнтамі Беларусі і Расіі, паведаміў расійскі «КоммерсантЪ».

Аднак, паводле звестак выдання, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін так і не здолелі дамовіцца.

Затрымка з выдачай Баўмгертнера звязана з патрабаваннем Мінска працягнуць яго крымінальны пераслед у Расіі, паведамляюць інфармаваныя крыніцы.

24 верасня Мінск наведаў генпракурор РФ Юрый Чайка. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яго візіт быў звязаны з лёсам Баўмгертнера.

Тым часам Рэспубліканская калегія адвакатаў паведаміла: «Зараз у інтарэсах падабароннага рыхтуюцца чарговыя працэсуальныя дакументы».

25 верасня стала вядома, што беларускія адвакаты Баўмгертнера настойваюць на сустрэчы з кіраўніцтвам Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Сустрэчу з арыштаваным бізнесменам таксама запытала пасольства РФ у Беларусі.

26 верасня Беларусь плануе наведаць прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Разам з Аляксандрам Лукашэнкам ён будзе назіраць за беларуска-расійскімі сумеснымі стратэгічнымі вучэннямі «Захад-2013», якія праводзяцца адначасова ў Беларусі і Расіі.

Аналітыкі не выключаюць, што прэзідэнты чарговым разам абмяркуюць тэму «Уралкалія».

Каментары5

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3518

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр2

У Тамбоўскай вобласці палае склад Wildberries1

Жанчыны ходзяць, як і сотні тысяч гадоў таму, а хада мужчын змянілася. Чаму?3

У Амане знікла 34‑гадовая беларуска2

Мужчыны Шапэна. Новае даследаванне расказвае пра асабістае жыццё кампазітара20

Сям’я школьніка з Баранавічаў два гады спрабуе спыніць ягоны булінг у школе3

У Мінску выстраіліся вялікія чэргі да басейнаў ФОТЫ1

Асятровы Месяц сёлета супадзе з зацьменнем і пачырванее

Легендарны баксёр Тэрэнс Кроўфард падарыў Уладзіміру Зяленскаму шчанюка. Яго радавод і мянушка нясуць глыбокі сэнс1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3518

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць