Па-беларуску гучаць не толькі назвы прыпынкаў, але і правілы карыстання метрапалітэнам і нават сацыяльная рэклама.
У канцы жніўня ў метро, у вагонах падчас прыпынку, пачалі гучаць новыя абвесткі пра правілы карыстання метрапалітэнам — іх агучвалі выключна па-расейску.
Пасля шматлікіх зваротаў грамадзян дырэктар мінскага метрапалітэну Расціслаў Юрэня паабяцаў, што абвестак на расейскай мове ў метро не будзе.
Цяпер па-беларуску агучваюць не толькі назвы прыпынкаў, але і папярэджанні пра тое, што нельга заходзіць у вагоны пасля аб’явы пра закрыццё дзвярэй, і нават сацыяльную рэкламу пра эканомію электрычнасці. Можна сказаць, што метро стала цалкам «свойскім».
Гэта не першы падобны выпадак: у канцы 2011 году ў метро на расейскую мову пераклалі аўдыёролік, які заклікаў пасажыраў да ветлівасці, але пасля шматлікіх зваротаў грамадзян ізноў вярнулі беларускі варыянт абвесткі.
-
«А рускіх імёнаў не знайшлося?» Былы футбаліст зборнай Расіі здзівіўся імёнам беларускіх дзяцей
-
«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога
-
У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі
Каментары