Здарэнні33

Чарговы збой у мінскім метро: не працавалі святлафоры

Перад 9-й раніцы, 15 кастрычніка, адбыўся збой у мінскім метро.

Так, на станцыі «Кастрычніцкая» спыніліся цягнікі ў абодвух кірунках. Прыкладна ў 8:58 з цягніка, які кіраваўся ў бок «Плошчу Леніна» папрасілі выйсці пасажыраў, і цягнік паехаў пустым, паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы».

Адпаведна на перасталі пускаць пасажыраў на станцыю мінскага метро «Плошча Леніна». Работніцы станцыі раілі часова не купляць жэтонаў (касы метрапалітэна знаходзяцца на выхадзе), скарыстацца наземным транспартам, зазначае іншы карэспандэнт «Нашай Нівы», які таксама быў сведкам інцыдэнту

Твітар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях зазначае, што супрацоўнікі МНС на першую лінію метро не выязджалі.

«Наша дапамога там не патрэбная, інфармацыю атрымлівайце ў неіснуючага прэс-сакратара метро», — жартуюць ратавальнікі.

Праз некалькі хвілін, прыкладна ў 09:08, метро аднавіла працу.

Тэлефоны ўпраўлення метро пакуль не адказваюць. Але адна з супрацоўніц метро на станцыі «Кастрычніцкая» паведаміла супрацоўніку «НН», што перасталі ў тунэлі працаваць аўтаматычныя святлафоры.

Апошні інцыдэнт у метро фіксаваўся ў гэту суботу: нехта забыўся на станцыі «Трактарны завод» сумку з рэчамі і на паўтары гадзіны станцыю зачынілі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні9

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец адсудзіў 6 мільёнаў даляраў у жанчыны, якая ілжыва звінаваціла яго ў сэксуальных дамаганнях10

Рубіа: Украіна не мае доступу да ваеннай спадарожнікавай сістэмы Starshield8

«Чакаю, пакуль паўсюль будзе Расія». Таксіст з такой нашыўкай ездзіць па Брэсце25

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў8

Мінчанка на вялізным аўто трапіла ў чорны спіс платнага паркінгу ў цэнтры сталіцы4

У Мюнхене беларус, украінец і немец у масках і са зброяй абрабавалі мінака. Ужо праз восем хвілін іх арыштавалі3

Кабанчук: Колькасць беларусаў, якія загінулі за Расію, можа ўжо набліжацца да афганскіх страт12

Зяленскі: ЗША аднавілі абмен разведданымі з Украінай

«Заходнія лібералы завезлі трэці свет у Францыю». Вэнс абвінаваціў мігрантаў у беспарадках71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні9

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць