Нерухомасць2020

Царква прападобнай Марфы ў Гродне – чарговы «шэдэўр» з пенаблокаў

Помнік архітэктуры позняга класіцызму рэканструююць па-беларуску.

Пенаблокавыя рэканструкцыі гістарычных будынкаў у цэнтры Гродна даўно перасталі быць навіною. За апошнія сем-восем гадоў у плане аховы гісторыка-культунай спадчыны мы вярнуліся на ўзровень 1970-х гг., калі старую забудову нашага горада «валілі» цэлымі кварталамі.

Аднак сёння дзе-нідзе адбываюцца рэчы, якія пераўзыходзяць нават самыя сумныя чаканні, піша harodnia.com.

Любы гродзенец скажа, што самая старая праваслаўная царква горада – Барысаглебскі храм на Каложы. А вось што другім па старадаўнасці праваслаўным храмам горада з’яўляецца царква прападобнай Марфы на старых могілках па вуліцы Антонава – не ведае амаль ніхто.

Царква пабудавана ў 1846–1848 гг. і з’яўляецца помнікам архітэктуры позняга класіцызму. Яе будаўніцтва фінансаваў Гродзенскі архіепіскап Ніл, каб пахаваць там цела сваёй маці. У 1867 г. царква была адрэканструявана і набыла сучасны выгляд.

Ніл, які на той час з’яўляўся якуцкім архіепіскапам, ахвяраваў на пераробку храма 300 рублёў. У пасляваенны перыяд царква знаходзілася ў заняпадзе і толькі напрыканцы 1980-х гг. нарэшце была перададзена праваслаўным вернікам.

У жніўні 1990 г. на сродкі Пакроўскага сабора фірмай «Дэкор» былі распачаты рэстаўрацыйныя работы, якія завяршыліся ў ліпені наступнага года. Тады ж былі прыведзены ў належны стан і магілы вакол самой царквы. Прыкладна ў той самы час царкву цалкам справядліва ўключылі ў спіс помнікаў архітэктуры Беларусі.

Зразумела, што такі старадаўні храм трэба захоўваць як мага больш ашчадна, старацца, каб ён дайшоў да наступных пакаленняў у першасным выглядзе.

Але год таму пачалася рэканструкцыя храма, якая зводзіцца да таго, што класіцыстычны кампактны будынак пераўтвораць фактычна ў сабор ў два разы большы па памерах за старую царкву.

Пры гэтым будуць знішчаныя характэрныя для сярэдзіны 19 ст. архітэктурныя рысы, затое на будынку з’явяцца псеўдарускія купалы-цыбуліны! На месцы алтара новага храма таксама аказваюцца магілы гродзенцаў, якія раней знаходзілся каля сцен царквы.

Чаму гэта адбываецца? Аказваецца яшчэ на пачатку 2000-х гг. па няясных прычынах гэты храм, таксама як і ўсе старыя могілкі па вул. Антонава, быў са спісу спадчыны выкінуты і сёння яго ніхто не ахоўвае.

Афіцыйна гэта не помнік архітэктуры і таму так лёгка адбываецца перабудова цікавага храма, якая прывядзе да яго выразнага абязлічвання і падгонкі пад так шанаваныя сёння ўзоры псеўдарускага стылю з абавязковым барабанам, купалам і цыбулінамі ў дадатку.

Наагул старыя могілкі па Антонава, як праваслаўныя так і каталіцкія, знаходзяцца ў занядбаным стане.

Аб’ект, які б мог быць заўважным месцам на турыстычнай карце горада, грунтоўна вывучаны яшчэ на пачатку 1990-х гг., але зусім не ахоплены ні рэстаўрацыяй, ні мерапрыемствамі па кансервацыі магіл, некаторым з якіх ужо па 200 гадоў і якія з’яўляюцца сапраўднымі шэдэўрамі. У сярэдзіне 2000-х г. на могілках былі высечаны ўсе дрэвы і перакладзены новай пліткай старыя брукаваныя дарожкі.

Сказаць, што стала лепей нельга, паколькі старадаўнасці менш, а працэсы разбурэння паскорыліся, бо інтэнсіўна расце кустоўе, якое проста разрывае надмагіллі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара9

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Фядута пачаў працу ў прэстыжным польскім універсітэце12

«Каханы за 500 м ад вас». Наста Дашкевіч расказала, як год таму ляцела як на крылах да мужа ў Літву1

Пад Мінскам абнаўляюць веламаршрут Мінск — Раўбічы

Старшыня канцэрна «Беллеспаперпрам» расказаў, ці памагло прадпрыемству зняцце амерыканскіх санкцый1

«Прыток кіроўцаў назіраем з панядзелка». Што адбываецца з іншымі службамі таксі на фоне збояў «Яндэкса»

У Беларусі перастаў працаваць яшчэ адзін сэрвіс «Яндэкса»9

Пад ціскам грамадскасці Трамп адмяніў жывую трансляцыю расстрэлу злачынцы, асуджанага да смяротнага пакарання5

Навукоўцы прасачылі, як смерць аднаго слана можа ўплываць на экасістэму1

У Расіі знялі шалёна папулярны серыял пра ядзерныя вучэнні, у якіх удзельнічалі беларусы. Вось што не так з «Паўраспадам»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара9

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць