Ладуцька загадаў актыўней далучаць мінчукоў да фінансавання будаўніцтва парковак
У Мінску будуць больш актыўна прыцягваць грамадзян да ўдзелу ў фінансаванні работ па будаўніцтве парковак.
Пра гэта паведаміў сёння старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька на аператыўнай нарадзе.
«У рамках правядзення капітальнага рамонту дамоў неабходна прыцягваць грамадзян да ўдзелу ў фінансаванні будаўніцтва парковачных месцаў», — адзначыў Мікалай Ладуцька.
Ён падкрэсліў, што ўжо ў планах капрамонтаў на наступны год неабходна вызначыць, колькі парковачных месцаў будзе створана за кошт сродкаў мінчан.
Каментары