Грамадства33

Папраўкі ў выбарчае заканадаўства прыняты ў другім чытанні

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў 13 лістапада прынялі ў другім чытанні папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў, супраць якіх выступаюць апазіцыйныя партыі і НДА.

Як заявіў на сённяшнім пасяджэнні ніжняй палаты намеснік старшыні парламенцкай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Пётр Шыкшнян, законапраект «скіраваны на ўдасканаленне норм Выбарчага кодэкса з улікам практыкі яго прымянення». Паводле яго слоў, прыняцце праекта «будзе спрыяць комплекснаму і ўзгодненаму рэгуляванню пытанняў падрыхтоўкі і правядзення выбараў, забеспячэнню адкрытасці і галоснасці выбарчага працэсу».

Праект прадугледжвае ўнясенне ў выбарчае заканадаўства шэрагу новаўвядзення.

Так, прапануецца правядзенне выбараў дэпутатаў палаты прадстаўнікоў у адзін тур, пры гэтым пераможца ў іх будзе вызначацца паводле прынцыпу адноснай большасці.

Плануецца змяніць парадак фінансавання выбарчых кампаній. У прыватнасці, на прэзідэнцкіх выбарах будзе павялічаны з трох да дзевяці тысяч базавых велічынь памер асабістага фонду кандыдата. Пры гэтым фарміраваць яго можна будзе не пасля рэгістрацыі кандыдата, а з моманту рэгістрацыі яго ініцыятыўнай групы. Змяняюцца абмежаванні пры ўнясенні ў фонд асабістых сродкаў кандыдата. Памер выбарчага фонду кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў застанецца ранейшы — адна тысяча базавых велічынь, на мясцовых выбарах у залежнасці ад узроўню савета — да 10 і да 30 базавых велічынь.

У той жа час прадугледжана, што кандыдату не будуць выдзяляцца бюджэтныя сродкі на выраб перадвыбарных матэрыялаў.

Вызваленыя пры гэтым сродкі будуць накіраваны на выраб выбарчымі камісіямі інфармацыйных матэрыялаў пра кандыдатаў. Інфармацыйныя матэрыялы будуць накіроўвацца кожнаму выбаршчыку разам з паведамленнем пра дату і час галасавання.

Згодна з законапраектам пры правядзенні выбарчых кампаній і кампаній па рэферэндуме ўводзіцца забарона на ажыццяўленне дзеянняў, якія схіляюць да зрыву, адмены ці пераносу тэрміну выбараў, рэферэндуму.

Дакумент таксама абмяжоўвае кола асоб, якія маюць права падаваць заявы аб паўторным падліку галасоў. Цяпер гэты пералік не вызначаны, але паводле новага закона такое права дадзена толькі кандыдатам і выбарчым камісіям.

Прадугледжана ўстанавіць межавы 10-дзённы тэрмін падачы зваротаў аб парушэнні выбарчага заканадаўства пасля правядзення выбараў ці рэферэндуму.

Акрамя таго, законапраект дапаўняе пералік пытанняў, якія не могуць выносіцца на рэспубліканскі рэферэндум, указаннем на ўстанаўленне, змяненне і адмену збораў (пошлін).

Неабходна адзначыць, што пасля прыняцця законапраекта ў першым чытанні дэмакратычныя партыі і арганізацыі зрабілі спецыяльную заяву, у якой гаварылася, што беларускія ўлады ігнаруюць іх прынцыповыя прапановы, скіраваныя на стварэнне мінімальных заканадаўчых гарантый для правядзення сумленных і справядлівых выбараў.

Паводле меркавання апазіцыі, гэтыя папраўкі ў Выбарчы кодэкс «не набліжаюць, а аддаляюць Беларусь ад магчымасці правядзення свабодных, справядлівых і празрыстых выбараў».

У сённяшнім выступленні дэпутата Шыкшняна не прагучала інфармацыя, што пры падрыхтоўцы законапраекта да другога чытання ў яго былі ўнесены якія-небудзь істотныя папраўкі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры4

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах2

У кавярню ў Мінску нясуць кабачкі ў абмен на каву3

«Яжмаці, яжнараджала»: дэпутат-ваенкам прайшоўся па жанчынах, якія супраць надглядаў у школах45

Мінчук хацеў перавесці без камісіі грошы і страціў 150 рублёў

МЗС Расіі: Сітуацыя складваецца не на карысць Кіева15

«Тут у паловы «карчоў» з Брэста дзіркі скотчам залепленыя». Што могуць праверыць у аўтамабілі на беларуска-польскай мяжы і калі развернуць?

Гістарычны пералом: колькасць пажылых людзей у свеце ўпершыню перавысіла колькасць маленькіх дзяцей16

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры4

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць