Грамадства88

Папа блаславіў беларуску, якая падтрымлівала каталіцкі касцёл у савецкія часы

Папа рымскі Францішак перадаў пергамент з блаславеннем жыхарцы Беларусі, якая доўгія гады падтрымлівала працу каталіцкага касцёла ў часы рэлігійных ганенняў у СССР.

Пра гэта паведаміў апостальскі нунцый у Беларусі Клаўдыа Гуджэроці, выступаючы 15 лістапада на II Усебеларускай сустрэчы святароў у мінскай парафіі святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл). 

Паводле яго слоў, такое рашэнне пантыфік прыняў падчас аўдыенцыі ў яго 24 чэрвеня, на якую быў запрошаны Гуджэроці. Пасол Ватыкана ў Беларусі паведаміў папе гісторыю жанчыны, якая падтрымлівала працу касцёла і на працягу 10 гадоў расказвала пра каталіцкую веру ў той час, «калі за такое ёй пагражала турма ці дэпартацыя». 

Кіраўніку Ватыкана паказалі фатаграфію гэтай жанчыны, і Папа сваёй рукой падпісаў гэты фотаздымак, папрасіўшы Гуджэроці перакласці надпіс на беларускую мову і перадаць здымак жанчыне. 

«Ён сказаў, што вышле пергамент з блаславеннем, які будзе напісаны выключна па-беларуску. Мы абавязкова перададзім гэты знак блізкасці папы як прызнанне дабрыні і адданасці беларускага народа. Мы гэта зробім у адпаведны час», — сказаў пасол Ватыкана. 

Гуджэроці падкрэсліў, што ўся гэтая гісторыя «трымаецца ў папскім сакрэце», таму імя жанчыны пакуль не называецца.

Каментары8

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць