Улада77

«КоммерсантЪ»: За Баўмгертнера выкуп не выплачваўся

За генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера, які 21 лістапада быў экстрадаваны ў Расію, выкуп у памеры 100 млн. долараў ЗША не выплачваўся, паведаміла газета «КоммерсантЪ» са спасылкай на свае крыніцы.

21 кастрычніка на сустрэчы з рэдактарамі СМІ СНД Аляксандр Лукашэнка заявіў, што топ-менеджар расійскай кампаніі будзе выдадзены Расіі толькі пасля кампенсацыі нібыта нанесенага Беларусі ўрону.

Крыніцы «Коммерсанта» мяркуюць, што Лукашэнку задаволіла змена асноўнага ўладальніка «Уралкалія», якой ён дамагаўся.

Рашэнне аб экстрадыцыі было прынятае праз тры дні пасля афіцыйнай аб'явы аб продажы Фондам Сулеймана Керымава ўсіх акцый, якія належалі яму, групе «Анэксім» Міхаіла Прохарава і ўладальніку хімічнай кампаніі «Уралхім» Дзмітрыю Мазепіну. Гэтага ўраджэнца Мінска лічаць бізнесменам, блізкім да беларускага кіраўніка.

Прадстаўнікі «Уралкалія» вызваленне Баўмгертнера каментаваць не сталі. Адна з крыніц заявіла, што экстрадыцыя абвінавачванага стала «добрай воляй» Лукашэнкі пасля заявы пра хуткую змену акцыянера. Іншы суразмоўца газеты адзначыў, што дамоўленасці пра гэта былі дасягнутыя раней на «больш высокім некарпаратыўным узроўні».

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму на Блізкім Усходзе так шмат нафты?2

Сенсацыя дня — Італія прайграла Босніі ў серыі пенальці і не едзе на чэмпіянат свету па футболе5

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі14

Калібры штодня выпіваюць эквівалент паўлітра піва. Як ім удаецца пры гэтым не п'янець?1

Ругінене: Для перамоў з Беларуссю ўжо нават прызначаны чалавек20

У Францыі з аўкцыёну прадаюць аўтэнтычны кавалак Эйфелевай вежы

Жлобінскі мужчына хаваўся ад судовых выканаўцаў у лясным шалашы2

У Мінску некаторыя дарогі зробяць вузейшымі

Расія страціла яшчэ адзін самалёт Су-341

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць